Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Сак 2020

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны будзе створаны ў Беларусі

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны будзе створаны ў Беларусі
Фота з архiва

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук выступіла ініцыятарам усебеларускай акцыі па стварэнні народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

Мэта акцыі "Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!" - увекавечанне і захаванне памяці пакалення пераможцаў. Плануецца прыцягнуць да стварэння летапісу грамадскія арганізацыі патрыятычнай накіраванасці.

Прэзентацыя акцыі адбудзецца ў час круглага стала ў Інстытуце гісторыі НАН 13 сакавіка. У яго рабоце прымуць удзел вядучыя вучоныя, ваенныя гісторыкі Акадэміі навук, вышэйшых навучальных устаноў і музеяў краіны. Будзе абмяркоўвацца работа па захаванні гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне ў Беларусі: навуковая гісторыяграфія, музеефікацыя, мемарыялізацыя сродкамі мастацкай літаратуры і выяўленчага мастацтва, адлюстраванне ў навучальным працэсе і сродках масавай інфармацыі. Будуць разгледжаны і вынікі ўдасканалення гісторыка-дакументальных хронік "Памяць" гарадоў і раёнаў Беларусі, стварэнне іх электронных версій. Адбудзецца прэзентацыя навуковых выданняў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны, будзе арганізавана выстаўка тэматычнай літаратуры.

"У нашай краіне, адзінай на постсавецкай прасторы, у школах, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах вывучаўся курс "Вялікая Айчынная вайна (у кантэксце Другой сусветнай вайны)", падрыхтаваны і выдадзены адпаведныя падручнікі і дапаможнікі для сярэдняй і вышэйшай школы. 75-гадовы юбілей павінен стаць падставай для асэнсавання ролі і значэння палітычных і маральных урокаў Перамогі, пошуку адказаў на новыя выклікі сучаснасці", - адзначылі ў прэс-службе НАН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі