У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Снж 2017

Народны артыст Расіі Сяргей Ніканенка правядзе творчыя сустрэчы з брастаўчанамі

13 снежня, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Брэсце арганізуе дзве творчыя сустрэчы з народным артыстам Расіі Сяргеем Ніканенкам, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар цэнтра, кіраўнік аддзялення прадстаўніцтва расійскага супрацоўніцтва Алена Маслава.

Першая сустрэча з вядомым акцёрам, рэжысёрам і сцэнарыстам адбудзецца 13 снежня ўвечары ў абласным цэнтры маладзёжнай творчасці. У праграму ўключаны вершы Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава, Сяргея Ясеніна, Уладзіміра Маякоўскага, Мікалая Гумілёва. Сяргей Ніканенка паразмаўляе з гледачамі, будуць дэманстравацца фрагменты фільмаў з яго удзелам.

Сустрэча акцёра з брэстаўчанамі прадоўжыцца 14 снежня непасрэдна ў РЦНК, дзе пройдзе творчы вечар "Божая дудка". Сяргей Ніканенка будзе чытаць вершы і прозу Васіля Шукшына і Сяргея Ясеніна, падзеліцца ўспамінамі са сваёй багатай творчай біяграфіі. На заканчэнне для прадстаўнікоў СМІ адбудзецца прэс-канферэнцыя.

Запрашальныя білеты на творчыя сустрэчы атрымалі больш за 500 брастаўчан. Гэта актыўныя ўдзельнікі арганізаваных цэнтрам мерапрыемстваў: юныя філолагі са школ і каледжаў горада, студэнты і выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, прадстаўнікі асацыяцыі настаўнікаў рускай мовы, РГА "Рускае таварыства", Савета ветэранаў, творчай інтэлігенцыі горада. Праект рэалізаваны пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, УП "Гефест Кварц", гасцініцы "Эрмітаж".

"Гэта падарунак РЦНК брастаўчанам. Гэтым праектам мы плануем пачаць новы напрамак у дзейнасці цэнтра. Сяргей Пятровіч Ніканенка ўзначальвае Гільдыю акцёраў кіно Расіі. Спадзяюся, з яго лёгкай рукі мы ўбачым у Брэсце і іншых вядомых дзеячаў тэатральнага і кінамастацтва", - падзялілася Алена Маслава.

Народны артыст Расіі Сяргей Ніканенка за сваю кар'еру сыграў больш як у 200 фільмах і серыялах, зняў 15 кінакарцін і адзін серыял.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс