Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Крс 2016

Нарач уваходзіць у першую тройку самых папулярных курортаў у СНД

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Возера Нарач уваходзіць у першую тройку самых папулярных курортаў у СНД. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА турыстычны анлайн-сэрвіс Travel.ru.

У першую пяцёрку самых папулярных у турыстаў курортаў у краінах СНД уваходзяць возера Ісык-Куль (Кыргызстан), курорт Баравое (Казахстан), возера Нарач (Беларусь), Каспійскае мора (Баку, Азербайджан) і возера Севан (Арменія).

Паводле даных Travel.ru, пражыванне сям'ёй з трох чалавек на курорце ў краінах СНД абыдзецца ў сярэднім 3,5 тыс. расійскіх рублёў у суткі, што сувымерна з коштам летняга адпачынку на расійскіх курортах.

Нарач прыцягвае турыстаў экалогіяй, санаторна-курортным адпачынкам і мясцовай гасціннасцю. Нацыянальны парк "Нарачанскі", размешчаны ў раёне возера Нарач, наведваюць больш за 30 тыс. турыстаў у год. У парку развіваецца пазнавальны, экалагічны і аздараўленчы турызм, а ў лясніцтвах парку можна набыць дазвол на паляванне і рыбную лоўлю.

Рэйтынг курортаў складзены згодна з данымі браніравання гасцініц і апартаментаў на курортах на лета 2016 года

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі