Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Жнв 2026

Наперакор гадам. Харанека пабіў чарговы сусветны рэкорд

Наперакор гадам. Харанека пабіў чарговы сусветны рэкорд
Вячаслаў Харанека. Фота з архiва

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі асілак Вячаслаў Харанека ўстанавіў чарговы сусветны рэкорд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На турніры ў Мінску Харанека пабіў найвышэйшае сусветнае дасягненне ў рускім жыме ва ўзроставай групе 65-69 гадоў. Са становішча лежачы ён дзесяць разоў падняў штангу вагой 100 кг. Паволе слоў рэкардсмена, пасля вясенняга этапу Кубка свету ён папраўляўся, лячыў траўмы, а таксама адзначыў сваё 65-годдзе.

"Вельмі рады, што выступіў дастойна і ўстанавіў рэкорд на турніры памяці легендарнага разведчыка-франтавіка Генадзя Юшкевіча. Наступны старт у бягучым годзе намечаны на канец верасня - планую ўстанавіць новае дасягненне ў беларускім гіравым жыме з гірай вагой 32 кг. Цяпер мой рэкорд у гэтай дысцыпліне - 84 пад'ёмы", - расказаў ён. У актыве Вячаслава Харанекі ўжо больш за 190 сусветных рэкордаў у розных сілавых відах спорту.

У сённяшнім фестывалі сілавых відаў спорту прынялі ўдзел больш за 200 атлетаў з Беларусі, Казахстана і Расіі.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі