VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Крс 2015

Намінанты на чарговую прэмію Саюзнай дзяржавы будуць аб'яўлены 26 мая ў Мінску

22 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Намінанты на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2015-2016 гады будуць аб'яўлены 26 мая ў Мінску. У гэты дзень у беларускай сталіцы пройдзе пасяджэнне экспертнага савета па прысуджэнні прэміі, паведамілі БЕЛТА ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.

Тры прэміі Саюзнай дзяржавы, што ўручаюцца адзін раз у два гады, прысуджаюцца за значны ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Памер адной прэміі складае 5 млн расійскіх рублёў.

Творы на саісканне прэмій вылучаюцца творчымі саюзамі, дзяржаўнымі арганізацыямі і грамадскімі аб'яднаннямі сферы культуры і мастацтва. У адпаведнасці з зацверджаным Саветам Міністраў Саюзнай дзяржавы палажэннем аб прэміях, творы, вылучаныя на іх саісканне, разглядаюцца калегіямі міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі і прадстаўляюцца ў Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы.

Для адбору намінантаў прэміі пры Пастаянным камітэце ствараецца экспертны савет з ліку вядомых дзеячаў літаратуры і мастацтва, прадстаўнікоў творчых саюзаў, дзяржаўных органаў і ўстаноў дзвюх краін. На першым этапе пералік твораў, адабраных экспертным саветам, публікуецца ў сродках масавай інфармацыі для грамадскага абмеркавання. З улікам вынікаў грамадскага абмеркавання экспертны савет прымае рашэнне аб рэкамендацыі твораў на прысуджэнне прэмій Саюзнай дзяржавы. Рашэнне аб прысуджэнні прэмій прымае Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы.

Упершыню прэмія была прысуджана ў 2002 годзе. Тады яе ўладальнікамі сталі расійскі акцёр Аляксей Пятрэнка, беларускі драматург Аляксей Дудараў і народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. Пазней лаўрэатамі ўзнагароды прызнаваліся мастакі Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі і Валянцін Сідараў, акцёры Аляксандр Калягін, Расціслаў Янкоўскі і Уладзімір Гасцюхін, кампазітар Аляксандра Пахмутава, дырыжор Міхаіл Фінберг і іншыя вядомыя майстры культуры Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход