Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Nov 2015

НАК Беларусі і Алімпійскі камітэт Расіі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі і Алімпійскі камітэт Расіі (АКР) падпісалі сёння ў Мінску мемарандум аб супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне вельмі прыемна знаходзіцца ў штаб-кватэры НАК Беларусі. Выдатны будынак! Алімпійскаму камітэту Расіі трэба пераняць праект будынка ў будучым, калі будзем будаваць новы офіс", - адзначыла генеральны сакратар АКР, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка па сінхронным плаванні Настасся Давыдава.

"Мемарандум, які мы сёння падпісалі ў Мінску, прадугледжвае больш цеснае супрацоўніцтва нашых алімпійскіх камітэтаў на міжнароднай спартыўнай арэне, абмен практычнымі навыкамі ў падрыхтоўцы атлетаў. Напрыклад, я не стала адкладваць справу ў доўгую скрынку і правяла ўжо майстар-класы з беларускай камандай па сінхронным плаванні. Думаю, пры належнай рабоце вашы дзяўчаты, асабліва дуэт, змогуць у хуткім часе ўваходзіць у дзясятку лепшых у свеце", - адзначыла Настасся Давыдава.

Першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Максім Рыжанкоў надае асаблівае значэнне падпісанаму дакументу, які дасць магчымасць пашырыць супрацоўніцтва з адной з вядучых спартыўных краін свету. "У беларускага боку ёсць вялікае жаданне наладзіць кантакты з расіянамі ў сферы спартыўнай адукацыі. У Сочы даволі паспяхова працуе Алімпійская акадэмія. У навуковай і адукацыйнай сферах беларусам ёсць чаму павучыцца ў сваіх суседзяў. У маі наступнага года беларуская дэлегацыя плануе наведаць Сочы, куды возьмем нашых спецыялістаў з БДУФК для вывучэння вопыту. Наступны крок у супрацоўніцтве з АКР - правядзенне майстар-класаў з удзелам вядомых спартсменаў, якія цяпер знаходзяцца на трэнерскай рабоце. Заняткі з Настассяй Давыдавай выклікалі цікавасць у беларускіх трэнераў па сінхронным плаванні і ў спартсменаў. Упэўнены, што такі падыход дасць вельмі сур'ёзны вынік у будучым", - падкрэсліў Максім Рыжанкоў.

Генеральны сакратар АКР Настасся Давыдава таксама прыняла ўдзел у адкрыцці Кубка Беларусі па сінхронным плаванні, які стартаваў сёння ў новым басейне спартыўнага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі