Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Стд 2016

Надзея Скардзіна заняла шостае месца ў мас-старце на этапе Кубка свету

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла шостае месца ў мас-старце на пятым этапе Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дыстанцыю працягласцю 12,5 км з чатырма заходамі на стрэльбішча Надзея Скардзіна пераадолела за 41 мін. 53,2 сек, дапусціўшы ўсяго адзін промах на агнявых рубяжах (пры першай стральбе са становішча лежачы). Яе сяброўка па камандзе Дар'я Юркевіч фінішавала 26-й з рэзультатам 45 мін. 07,7 сек. пры чатырох выстралах "у малако".

Лепшай у сённяшняй гонцы, што праходзіла пад акампанемент снегападу і ветру, была лідар агульнага заліку чэшка Габрыэла Соўкалава - 41 мін. 13,2 сек., якая ні разу не прамахнулася на стрэльбішчы. Другая фінішная пазіцыя ў немкі Францыскі Хільдэбранд (+13,9 сек.; 1 промах), трэцяе месца заняла яшчэ адна нямецкая спартсменка Лаура Дальмаер (+24,4 сек.; 2). Адна з фаварытаў гэтага сезона фінская біятланістка Кайса Мякярайнен сёння не змагла выйсці на лыжню з-за хваробы.

Увечары адбудзецца мужчынская гонка з масавага старту на 15 км. Сярод 30 яе ўдзельнікаў беларускіх страляючых лыжнікаў не будзе.

Завершыцца пяты ў сезоне кубкавы этап 17 студзеня жаночай эстафетай 4х6 км.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі