Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Ліп 2018

Набор валанцёраў на дзіцячае "Еўрабачанне-2018" пачнецца 10 ліпеня

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Набор валанцёраў для работы на дзіцячым "Еўрабачанні-2018" пачнецца 10 ліпеня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Аляксандра Ганчарова.

БРСМ запрашае адказных, камунікабельных, дружалюбных юнакоў і дзяўчат прыняць удзел у акцыі валанцёрскага руху "Добрае сэрца" па аказанні дапамогі Белтэлерадыёкампаніі ў падрыхтоўцы і правядзенні міжнароднага конкурсу. "На права стаць валанцёрам можа прэтэндаваць любы малады чалавек ва ўзросце ад 18 да 31 года. Асноўныя патрабаванні: актыўная жыццёвая пазіцыя, свабоднае валоданне гутарковай англійскай мовай, вітаецца веданне некалькіх замежных моў", - адзначыла Аляксандра Ганчарова.

Кандыдатаў будуць адбіраць па 12 жніўня шляхам анкетавання і гутаркі. Анкету неабходна запоўніць і накіраваць на электронную пошту dobroeserdcerb@gmail.com да 4 жніўня ўключна. Форма заяўкі з 10 ліпеня будзе размешчана на сайце БРСМ і ў групе "Валанцёры Беларусі" ў сацыяльнай сетцы Укантакце. "Гутарку кандыдаты пройдуць у пачатку жніўня. Лепшыя з іх будуць рэкамендаваны для работы валанцёрамі. Канчатковае рашэнне, хто ўвойдзе ў дабравольніцкую каманду, прыме Белтэлерадыёкампанія. Усяго адкрыта 100 вакансій. Валанцёры будуць працаваць з замежнымі дэлегацыямі, якія прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў мерапрыемствах конкурсу, тэхнічным і творчым персаналам", - удакладніла сакратар ЦК БРСМ.

Яна нагадала, што ў БРСМ ужо ёсць вопыт работы на мерапрыемствах такога ўзроўню. Актывісты саюза ўжо працавалі ў інфармацыйных цэнтрах сталіцы, гасцініцах і фан-вёсцы ў час чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, аказвалі дапамогу пры правядзенні чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў маі 2015 года ў Мінску, былі задзейнічаны ў мерапрыемствах 45-га пасяджэння Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.

Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі 25 лістапада. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў музычнага праекта выступае Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі