Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Сак 2015

Набярэжную Свіслачы ў Мінску назвалі ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Частцы набярэжнай ракі Свіслач ад пешаходнага моста на Востраў мужнасці і смутку да пешаходнага моста - прымыкання вуліцы Мельнікайтэ да праспекта Пераможцаў прысвоена назва "набярэжная Воінаў-інтэрнацыяналістаў". Адпаведнае рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Ініцыятыва даць такую назву набярэжнай зыходзіла ад Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане "Памяць". Прапанову падтрымалі Камісія па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак Мінска, а таксама дэпутаты гарсавета.

Рашэнне аб прысваенні назвы набярэжнай ракі Свіслач уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, амаль 30 тыс. грамадзян Беларусі прайшлі цераз горан вайны ў Афганістане. Больш як 1,5 тыс. чалавек атрымалі раненні, кантузіі, калецтвы на той вайне, 718 - вярнуліся дадому інвалідамі (на сёння іх налічваецца 599 чалавек), 771 - загінуў, у тым ліку 4 жанчыны. 12 чалавек лічацца прапаўшымі без вестак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі