Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Sep 2019

На "Оскар" ад Беларусі намініраваны дакументальны фільм "Дэбют"

На

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь на прэміі "Оскар" будзе прадстаўлена дакументальным фільмам "Дэбют", знятым у 2018 годзе рэжысёрам Настассяй Мірашнічэнка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар беларускага оскараўскага камітэта, прадзюсар Валерый Дзмітрачэнка.

"На разгляд у беларускі оскараўскі камітэт былі пададзены тры заяўкі: "Дэбют" Настассі Мірашнічэнка, "Унутры сябе" Сяргея Талыбава і "Кадыш" Канстанціна Фама, - расказаў Валерый Дзмітрачэнка. - Наш камітэт прыняў рашэнне аб тым, што Беларусь на "Оскары" будзе прадстаўляць дакументальны фільм "Дэбют", які расказвае аб тэатры ў жаночай калоніі. Карціну прапанавана намініраваць у катэгорыі "Лепшы замежны фільм".

Заяўкі на "Оскар" ад Беларусі прымаліся з 5 па 17 верасня. Да намінантаў выстаўляліся пэўныя патрабаванні. У прыватнасці, гэта павінен быць поўнаметражны ігравы, дакументальны або анімацыйны фільм працягласцю не менш як 40 хвілін, зняты за межамі Злучаных Штатаў Амерыкі. Дамінантнай мовай не павінна быць англійская. Арыгінальны запіс дыялогаў, а таксама гатовы фільм павінны быць пераважна на беларускай або рускай мовах. Фільм павінен быць выпушчаны ў камерцыйны пракат з 1 кастрычніка 2018 па 30 верасня 2019 года і доўжыцца не менш як 7 дзён запар.

92-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі "Оскар" за дасягненні ў галіне кінематаграфіі адбудзецца 9 лютага 2020 года ў Лос-Анджэлесе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі