Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Стд 2015

На юніёрскім ЧС па біятлоне ў Раўбічах чакаецца да 50 тыс. гледачоў

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары юніёрскага чэмпіянату свету па біятлоне ў Раўбічах чакаюць, што гонкі наведаюць амаль 50 тыс. гледачоў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Гагіеў.

Паводле яго слоў, на апошнім буйным біятлонным турніры, які прымалі Раўбічы, - дарослым чэмпіянаце Еўропы-2004 - пабывалі амаль 70 тыс. балельшчыкаў, а цяпер будзе крыху менш, таму што гэта юніёрскае першынство. Аляксандр Гагіеў адзначыў, што гледачам рэкамендуецца прыязджаць да месца спаборніцтваў не на сваіх аўтамабілях, а на грамадскім транспарце, рух якога, хутчэй за ўсё, будзе арганізаваны ад станцыі метро "Уручча". Гэта звязана з тым, што месц для стаянак аўтамабіляў у Раўбічах няшмат - іх усяго каля 450. У асноўным яны будуць прадастаўлены для транспарту ўдзельнікаў, суддзяў і тэхперсаналу ЧС і прэсы.

Для гледачоў плануецца арганізаваць парковачныя месцы на пад'ездзе да Раўбічаў - дзе канкрэтна, цяпер вызначае ДАІ Мінскай вобласці. Калі яны будуць размешчаны на вялікай адлегласці ад месц правядзення спаборніцтваў сусветнага першынства, то будзе арганізаваны падвоз гледачоў адтуль да біятлонных трас.

Першы намеснік міністра таксама адзначыў, што для тых, хто даўно не быў у Раўбічах, наведванне маючага адбыцца чэмпіянату свету стане прыемным сюрпрызам. У ходзе рэканструкцыі, якая вялася з 2013 года, комплекс прыкметна змяніўся, на яго тэрыторыі з'явілася шмат новага, што дасць магчымасць стварыць камфорт для гасцей. На думку міжнародных экспертаў, якія наведвалі спарткомплекс, цяпер умовы ў Раўбічах адпавядаюць самым высокім міжнародным стандартам.

Юніёрскі чэмпіянат свету па біятлоне пройдзе ў Раўбічах з 17 па 24 лютага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі