Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Кст 2017

На юбілейным фестывалі "Анімаёўка" ў Магілёве прадставяць 240 мультфільмаў

26 кастрычніка, Магілёў /Вольга Емяльянава - БЕЛТА/. На ХХ Міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў "Анімаёўка" гледачам пакажуць 240 мультфільмаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве "Кінавідэапракат".

Форум пройдзе ў Магілёве 26-29 кастрычніка. На фестывалі запланавана дэманстрацыя работ з 46 краін, у тым ліку Аргенціны, Бельгіі, Балгарыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, Даніі, Індыі, Канады, Кіпра, Кітая, Калумбіі, Люксембурга, Чылі. Упершыню заяўлены мультфільмы з М'янмы, ААЭ, Уругвая, Філіпін, ПАР і некаторых іншых краін.

На свяце будуць арганізаваны паказы для дзяцей і дарослых. Магіляўчане, якія цікавяцца анімацыяй, змогуць прыняць удзел у майстар-класах, творчых сустрэчах, якія правядуць вядомыя рэжысёры-аніматары: Таццяна Кубліцкая, Алена Турава, Марына Лук'янава (Беларусь), Сяргей Струсоўскі, Міхаіл Алдашын, Сцяпан Бірукоў, Кацярына Філіпава (Расія). Запланавана прэзентацыя праграм "Анімацыйныя фільмы для дзяцей ад студэнтаў Люцэрнскага ўніверсітэта", "Шэдэўры савецкай анімацыі", "Залатая калекцыя Анімаёўкі. Гран-пры", "Аніматары Расіі - дзецям", "Маленькія аніматары - дзецям", "Анімацыя краін свету для дарослых", "Анімацыя краін свету для дзяцей", "Беларусьфільм" прадстаўляе". У час форуму пройдзе дэманстрацыя работ адкрытага расійскага фестывалю анімацыйнага кіно "Суздальфэст-2017".

У Магілёве, Горках і Быхаве з музычнай праграмай выступяць аўтары і кампазітары песень да мультфільмаў і мультсерыялаў "Смяшарыкі", "Малышарыкі", "Лятаючыя звяры", "Ціма і Тома", кіраўнікі музычнага тэатра дзяцей "Вясёлка" Марына Ланда і Сяргей Васільеў.

Урачыстае адкрыццё "Анімаёўкі" адбудзецца 27 кастрычніка ў 16.00 у кінатэатры "Радзіма".

Традыцыйна праграма анімацыйнага свята будзе ўключаць конкурсны складнік. Экспертная камісія адабрала 111 работ, у тым ліку 50, прадстаўленых дзіцячымі студыямі Беларусі, Бельгіі, Бразіліі, Казахстана, Расіі, Украіны. У большасці гэта мультфільмы, створаныя за апошнія два гады. Яны будуць прагледжаны прафесійным журы, якое выбера не толькі ўладальніка Гран-пры, але і пераможцаў у 18 намінацыях: 10 дарослых і 8 дзіцячых. Стваральнікі лепшых мультфільмаў атрымаюць дыпломы і хрустальныя карандашы, а ўсе без выключэння ўдзельнікі творчага спаборніцтва павязуць з сабой памятныя сертыфікаты.

Беларусь у конкурсе будзе прадстаўлена трыма мультфільмамі: "І месяц спыніўся" рэжысёра Юліі Рудзіцкай, "Незвычайны дзіцячы сад" Руслана Сінкевіча і Марыны Лук'янавай, "Нянечкіны казкі" Алены Пяткевіч. Усе работы вельмі дастойныя і цікавыя, адзначылі субяседнікі.

У час фестывалю таксама вызначаць пераможцаў конкурсаў дзіцячай анімацыйнай творчасці, дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Дзеці з Беларусі, Расіі і Балгарыі прыслалі 198 работ, якія будуць ацэньвацца ў двух узроставых групах: 5-10 гадоў, 11-17 гадоў.

Імёны пераможцаў конкурсаў "Анімаёўкі" аб'явяць на ўрачыстым закрыцці, якое пройдзе 29 кастрычніка ў 15.00 у кінатэатры "Радзіма".

Фестываль "Анімаёўка" праводзіцца ў мэтах дэманстрацыі і папулярызацыі лепшых дасягненняў у галіне анімацыйнага кіно, садзейнічае развіццю і ўмацаванню культурных сувязей паміж Беларуссю і краінамі - удзельніцамі форуму, а таксама выяўленню і падтрымцы творчага патэнцыялу таленавітых дзяцей і моладзі.

Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс