Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Крс 2022

На форуме "Спадчына Беларусі" Гродзенская вобласць прадставіць 72 турыстычныя маршруты

На форуме
Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр. Фота з архіва

22 красавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. На форуме "Спадчына Беларусі" Гродзенская вобласць прадставіць 72 турыстычныя маршруты. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Барыс Казялкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выставачная кампазіцыя Гродзенскай вобласці, якая будзе прадстаўлена на адзінай пляцоўцы ў Мінску 28-30 красавіка, будзе ўключаць у сябе 11 тэматычных блокаў. Гістарычная спадчына рэгіёна будзе прадстаўлена 15 помнікамі архітэктуры ў мініяцюры, а таксама фотаработамі Сяргея Плыткевіча. Дарэчы, будзе прадстаўлены на выставе таксама інтэрактыўны каляндар Перамогі, рэдкія выставачныя экспанаты з музеяў баявой славы ўстаноў адукацыі Гродна", - удакладніў Барыс Казялкоў.

Асобны раздзел выставы будзе прысвечаны культурнай спадчыне. Сярод аўтэнтычных экспанатаў будуць рэліквіі Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра і Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы. Можна будзе ўбачыць Евангелле напрастольнае (1780 г.), абраз "Страшны суд" (19 ст.), цудатворны абраз Маці Божай  "Каложская". Таксама можна будзе азнаёміцца з экспазіцыяй, якая прысвечана Рэспубліканскаму фестывалю нацыянальных культур.

Прамысловы турызм будзе прадстаўлены на форуме ролікамі, а яшчэ можна будзе прадэгуставаць прадукцыю прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці. Будзе прэзентаваны таксама прыродны патэнцыял. Удзельнікі форуму, напрыклад, даведаюцца, што паглядзець і дзе адпачыць на Аўгустоўскім канале.

"Мы раскажам пра спартсменаў, якія праславілі Гродзенскую вобласць. Пакажам кубкі, медалі, асабістыя рэчы нашых чэмпіёнаў - цяжкаатлета Аляксандра Курловіча, гімнасткі Вольгі Корбут. Немагчыма будзе абмінуць лакацыю, прысвечаную народнай творчасці рэгіёна: гасцей навучаць рабіць велікодныя яйкі з дапамогай воску, кары і жалеза. А Мар'ян Скрамблевіч, вядомы як чалавек-аркестр, сыграе гасцям форуму на створаных уласнаручна музычных інструментах", - дадаў Барыс Казялкоў.

Як чакаецца, вынікам маштабнага форуму "Спадчына Беларусі" стануць заключаныя дагаворы на наведванне Гродзенскай вобласці турыстамі з розных куткоў Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі