Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Крс 2020

На дабрачынныя рахункі Міністэрства аховы здароўя на барацьбу з COVID-19 паступіла больш за Br5 млн і 79 тыс. еўра

На дабрачынныя рахункі Міністэрства аховы здароўя на барацьбу з COVID-19 паступіла больш за Br5 млн і 79 тыс. еўра
Фота з архiва

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На дабрачынныя рахункі Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання Міністэрства аховы здароўя для барацьбы з распаўсюджваннем COVID-19 на 17 красавіка паступіла Br5 339 326,07 і 79 011 еўра, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

На рахунак у беларускіх рублях ад 348 юрыдычных асоб паступіла Br4 249 628,81, ад фізічных асоб - Br1 089 697,26. Па сістэме АРІП сродкі пералічылі 5779 фізічных асоб, праз іншыя банкаўскія інструменты - больш за 2 тыс. фізічных асоб.

На валютны рахунак усяго пералічылі ахвяраванні 11 фізічных асоб і 2 юрыдычныя асобы.

УП "Белмедтэхніка" пералічана больш за Br1 млн на набыццё, у прыватнасці, 5 тыс. масак, 20 тыс. проціаэразольных паўмасак "Прыпяць А", 100 тыс. камбінезонаў медыцынскага прызначэння, 4 тыс. ахоўных стаматалагічных экранаў. У РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі набыта 2 тыс. набораў рэагентаў для выяўлення COVID-19.

Бязвыплатная спонсарская дапамога ЗАТ "Сервалюкс Агра" ў выглядзе 50 тыс. ахоўных масак KN95 на суму Br161,5 тыс. размеркавана ў рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры, а таксама медустановы ў абласцях і Мінску.

Міністэрства аховы здароўя таксама дало справаздачу аб размеркаванні гуманітарнай дапамогі, якая атрымана з Узбекістана і захоўваецца на складах УП "Белмедтэхніка". У прыватнасці, яна паступіла ў 27 арганізацый аховы здароўя рэспубліканскага ўзроўню. Для іх усяго выдзелена 54 тыс. медыцынскіх масак, 1 тыс. пар ахоўных аднаразовых пальчатак, 28 рулонаў (па 1 тыс. м) медыцынскай марлі, 5 тыс. флаконаў антысептыку, 526,6 л медыцынскага спірту. Гуманітарная дапамога таксама пайшла ў медустановы ў сямі рэгіёнах краіны і пяць дзяржструктур, якія не ўваходзяць у сістэму аховы здароўя.

Як паведамлялася, дабрачынны рахунак быў адкрыты ў сувязі са шматлікімі зваротамі, якія ішлі ў адрас Міністэрства аховы здароўя ад бізнесменаў краіны, рэзідэнтаў ПВТ, прамысловых прадпрыемстваў і звычайных грамадзян, гатовых унесці ахвяраванні.

Разліковы рахунак у беларускіх рублях -  BY29AKBB36429000000800000000 у ААТ "ААБ Беларусбанк", БІК - AKBBBY2X, УНП - 190263723.

Разліковы рахунак у еўра - BY93AKBB36429000003150000000 у ААТ "ААБ Беларусбанк", БІК - AKBBBY2X, УНП - 190263723.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі