Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Стд 2012

МЗС: У Беларусі са шкадаваннем успрынялі ўвядзенне ЕС маштабных эканамічных санкцый супраць Ірана

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліцы Беларусь са шкадаваннем успрынялі ўвядзенне Еўрапейскім саюзам маштабных эканамічных санкцый супраць Ісламскай Рэспублікі Іран. Аб гэтым гаворыцца ў адпаведным каментарыі прэс-службы знешнепалітычнага ведамства Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша краіна нязменна лічыць любыя аднабаковыя санкцыі контрпрадукцыйнымі, падкрэсліваючы значнасць міжнародных дыпламатычных намаганняў, у першую чаргу ў рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Метады эканамічнага націску і прымусу з'яўляюцца абсалютна непрымальнымі ў міжнароднай практыцы і могуць прывесці толькі да нагнятання напружанасці ў адносінах паміж суверэннымі дзяржавамі і на міжнароднай арэне ў цэлым", - лічаць у МЗС Беларусі.

Там таксама адзначылі, што ўвядзенне аднабаковых санкцый супраць Ірана можа толькі садзейнічаць эскалацыі сітуацыі ў стратэгічна важным рэгіёне Блізкага Усходу, што можа прывесці да непрадказальных наступстваў ва ўсім свеце.

"Эканамічныя санкцыі супраць Ісламскай Рэспублікі Іран не маюць нічога агульнага з рэжымам ядзернага нераспаўсюджвання, а нанясуць толькі шкоду эканоміцы краіны і простым людзям", - падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі