Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Ліс 2018

МЗС паказала ў Facebook, якое надвор'е за акном беларускіх пасольстваў у розных краінах

МЗС паказала ў Facebook, якое надвор'е за акном беларускіх пасольстваў у розных краінах
Фота з Facebook-акаўнту МЗС

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі запусціла на сваёй старонцы ў Facebook незвычайную акцыю. Беларускія пасольствы ў розных краінах паказваюць, якое надвор'е за акном дыпмісій, паведамляе БЕЛТА.

"А якое надвор'е сёння ў Беларусі? Па-асенняму дажджліва і золка, хутчэй за ўсё, адкажаце вы. Але не ўсё так адназначна. Астраўкі Беларусі ёсць яшчэ ў 57 краінах, якія раскіданы па ўсім свеце. Вядома, гэта нашы замежныя ўстановы. Прапануем паглядзець, чым яны жывуць, як выглядаюць, ды якое разнастайнае надвор’е можа быць у Беларусі!" - гаворыцца на старонцы МЗС у Facebook.

Сеул

Абу-Дабі

Фатаграфіі ўжо размясцілі некалькі беларускіх дыпмісій. Так, у Ташкенце за акном пасольства надвор'е сонечнае, а ў двары цвітуць ружы. Сонечная восень таксама ў Сеуле і Абу-Дабі.

Мюнхен

У Мюнхене маразы і выпаў снег, нягледзячы на тое, што тут таксама яшчэ не адцвілі ружы. "Ружы ды маразы!"- падпісалі фатаграфію дыпламаты.

Кіеў

Пра першы снег у Кіеве расказалі супрацоўнікі пасольства Беларусі ва Украіне. Надвор'е за акном беларускай дыпмісіі ў Маскве нагадвае мінскія рэаліі: на вуліцы пахмурна, і людзі імкнуцца апранацца цяплей.

Масква

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі