Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Сак 2012

МЗС Беларусі пракаменціравала магчымасць вяртання паслоў: давайце дачакаемся 23 сакавіка

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына пракаменціравала карэспандэнту БЕЛТА магчымасць вяртання паслоў.

Адказваючы на пытанне аб тым, што, паводле некаторых звестак, ЕС не супраць прыняць рашэнне аб вяртанні сваіх паслоў у Мінск, Марыя Ваньшына падкрэсліла: "У нас няма такой інфармацыі. Аднак, разважаючы разумна, пра якое вяртанне еўрапейскіх паслоў сёння можа ісці размова, калі сам Еўрасаюз нястомна пагражае нам увядзеннем новых санкцый 23 сакавіка!" "Давайце спачатку дачакаемся гэтай даты, а пасля мы будзем вызначацца, у тым ліку і адносна вяртання паслоў", - адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі