Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Крс 2016

Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе прапануецца абвясціць 26 красавіка

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абвясціць 26 красавіка Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе прапанавала кіраўнік ірландскай дабрачыннай арганізацыі "Міжнародны праект "Дзеці Чарнобыля" Эдзі Роўч. Яна выступіла ад імя Беларусі на памятным пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН, прысвечаным 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якое адбылося напярэдадні ў штаб-кватэры арганізацыі ў Нью-Ёрку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Упершыню ў сучаснай гісторыі афіцыйных пасяджэнняў Генасамблеі ад імя дэлегацыі дзяржавы - члена ААН выступіў прадстаўнік замежнай дзяржавы. "Беларусь прадаставіла права выступіць ад свайго імя прадстаўніцы Ірландыі з тым, каб наглядна прадэманстраваць як глабальны характар наступстваў чарнобыльскай тэхнагеннай катастрофы, так і адсутнасць бар'ераў для аб'яднання шматнацыянальных намаганняў па іх пераадоленні і дапамогі пацярпелым", - растлумачылі ў знешнепалітычным ведамстве. Тут падкрэслілі, што выступленне Эдзі Роўч дало магчымасць прыцягнуць увагу да важнага кампанента міжнароднага чарнобыльскага супрацоўніцтва - практычнай работы шматлікіх гуманітарных арганізацый, усіх неабыякавых людзей, якія шчыра адгукаюцца на чужы боль і бяду.

Памятнае пасяджэнне Генеральнай асамблеі, прысвечанае 30-годдзю аварыі на ЧАЭС, прайшло па ініцыятыве Беларусі, Расіі і Украіны, замацаванай у чарнобыльскай рэзалюцыі Генасамблеі 2013 года. На ўрачыстым пасяджэнні краіны - члены ААН ушанавалі памяць ахвяр катастрофы мінутай маўчання. З заявай выступіў старшыня Генеральнай асамблеі Могенс Люкетофт. Зварот генеральнага сакратара Пан Гі Муна да ўдзельнікаў пасяджэння прадставіў кіраўнік яго офіса Эдманд Муле.

Эдзі Роўч - заснавальнік і дырэктар ірландскай сацыяльна-гуманітарнай арганізацыі "Міжнародны праект "Дзеці Чарнобыля", грамадскі і палітычны дзеяч. У 1998 годзе за асаблівы ўклад у аказанне гуманітарнай дапамогі Беларусі яна першай з замежных грамадзян узнагароджана Ордэнам Францыска Скарыны. Асноўная дзейнасць арганізацыі, якую яна ўзначальвае, сканцэнтравана ў Беларусі. У пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі рэгіёнах рэалізуюцца сацыяльна-гуманітарныя праекты (будаўніцтва дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, хоспісаў), праграмы медыцынскай дапамогі дзецям, інвалідам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі