У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Жнв 2015

Міжнародны турнір па марскім більярдзе для людзей з інваліднасцю пройдзе ў Мінску

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны турнір па новусе (марскім більярдзе) для людзей з інваліднасцю "Залаты зубр-2015" пройдзе 29 жніўня ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна горада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

У турніры прымуць удзел амаль 30 інвалідаў-калясачнікаў і людзей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату з Мінска, Магілёва, Масквы, Санкт-Пецярбурга і Выбарга. Спаборніцтвы праводзяцца з мэтай папулярызацыі новуса ў Беларусі, павышэння спартыўнага майстэрства ўдзельнікаў турніру, развіцця міжнародных сувязей і абмену вопытам паміж спартсменамі розных краін, а таксама з мэтай сацыяльнай рэабілітацыі людзей з інваліднасцю.

Новус адносіцца да гульняў більярднага тыпу. Ад більярда новусу ў спадчыну дасталіся наяўнасць кія, чатыры лузы па вуглах гульнявога поля і стол у форме квадрата 1 м на 1 м з борцікамі. Замест шароў на поле выкладваюць пешкі з дзюрачкамі пасярэдзіне ў колькасці 8 або 16 штук, гледзячы колькі ігракоў спаборнічаюць - двое ці чацвёра. Мэта гульні, як і ў більярдзе: з дапамогай кія і бітка забіць усе свае пешкі ў лузы.

Новус з'яўляецца своеасаблівым мостам паміж разумовымі і фізічнaымі разнавіднасцямі гульняў, даступным сродкам падтрымання сябе ў добрай фізічнай форме. Гульня садзейнічае развіццю такіх псіхічных і фізічных якасцей, як мэтанакіраванасць, канцэнтрацыя ўвагі, каардынацыя рухаў, тонкая і грубая маторыка, вынослівасць. Дзякуючы таму, што прафесійна займацца новусам і ўдзельнічаць у спаборніцтвах можа практычна кожны чалавек, уключаючы людзей з інваліднасцю, ён з'яўляецца і рэабілітацыйным відам спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс