Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Жнв 2012

Міжнародны інвестфорум "Гродна - горад на скрыжаванні граніц" пройдзе 5 кастрычніка

7 жніўня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. IV Міжнародны інвестыцыйны форум "Гродна - горад на скрыжаванні граніц" пройдзе ў горадзе над Нёманам 5 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні эканомікі Гродзенскага гарвыканкама.

Па традыцыі мерапрыемства адбудзецца ў дні правядзення ў абласным цэнтры шматгаліновай выстаўкі-кірмашу вытворцаў "Еўрарэгіён "Нёман-2012". Праграмай цяперашняга форуму прадугледжана прэзентацыя інвестыцыйных пляцовак і праектаў горада Гродна, свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест" і турысцка-рэкрэацыйнага парку "Аўгустоўскі канал", правядзенне аўкцыёну па продажы аб'ектаў камунальнай уласнасці. У час работы па секцыях удзельнікі бізнес-мерапрыемства маюць магчымасць устанавіць новыя кантакты з патэнцыяльнымі партнёрамі і інвестарамі. Госці форуму таксама азнаёмяцца з экспанентамі выстаўкі-кірмашу.

Форум праводзіцца ў мэтах актывізацыі працэсаў супрацоўніцтва паміж суб'ектамі гаспадарання Гродна і замежных дзяржаў, нарошчвання экспартнага і інвестыцыйнага патэнцыялу горада, садзейнічання рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, заключэнню дагавораў і стварэнню сумесных прадпрыемстваў.

Вынікамі папярэдніх трох форумаў стала падпісанне шасці пагадненняў у галіне гандлёва-эканамічнага і трансгранічнага супрацоўніцтва, развіцця прадпрымальніцтва, прыцягнення замежных інвестыцый у эканоміку абласнога цэнтра. Зарэгістравана тры прадпрыемствы з замежным капіталам у свабоднай эканамічнай зоне "Гроднаінвест" - "Металісет Гродна" і "Макрон Гродна" з інвестыцыйнымі праектамі па вытворчасці металаканструкцый і прамысловага абсталявання, "ТэхнаХімРэагентБел" з праектам па стварэнню вытворчасці дзеючых кампанентаў для сістэм водападрыхтоўкі.

Штогод у мерапрыемствах інвестфоруму прымаюць удзел прадстаўнікі дыпкорпуса, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў і дзелавыя колы больш як з 20 краін свету: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Венгрыі, Славакіі, Азербайджана, Казахстана, Чэхіі, Германіі і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі