Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Крс 2013

Міжнародны міжвузаўскі фестываль сучаснага танца пройдзе 8-10 красавіка ў Віцебску

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны міжвузаўскі фестываль сучаснага танца "Зрабі крок наперад!" пройдзе 8-10 красавіка ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

У фестывалі прымуць удзел студэнцкія танцавальныя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны. На суд журы і гледачоў будуць прадстаўлены танцавальныя нумары, якія павінны паслужыць своеасаблівай прэзентацыяй удзельнікаў конкурсу. Яны самастойна вызначаюць тэматыку і стыль выступлення, які, на іх погляд, адпавядае ўсім патрабаванням, што прад'яўляюцца да сучаснага танца.

Канкурсантам трэба будзе таксама памерацца сіламі ў Dance-battle - танцавальным спаборніцтве, у час якога кожны калектыў па чарзе танцуе на працягу 60 секунд. "Акрамя танца дапускаецца некаторая іронія над сапернікам, перадражніванне. Галоўныя два правілы - танцавальным калектывам нельга дакранацца адзін да аднаго, а таксама нельга парушаць чарговасць. Гэта значыць, калі адзін калектыў танцуе, іншы ўважліва сочыць за сапернікам", - растлумачылі ў БРСМ.

У час фестывалю запланаваны гала-канцэрт. Акрамя таго, усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у майстар-класах па сучаснаму танцу.

Арганізатарам мерапрыемства выступае пярвічная арганізацыя ГА "БРСМ" Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны пры падтрымцы гэтай ВНУ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі