Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Сак 2012

Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@рт.кантакт" праходзіць у Беларусі

VII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@rt.кантакт - 2012" праходзіць у Магілёве (21-27 сакавіка).

У форуме прымаюць удзел 17 тэатраў з васьмі краін. Сучасныя пастаноўкі для моладзі і пра моладзь на лепшых канцэртных пляцоўках Магілёва прадстаўляюць тэатры з Беларусі, Польшчы, Расіі, Ізраіля, Украіны, Славеніі, Літвы і Германіі. Упершыню паралельна з прафесійным міжнародным журы ацэньваць калектывы будзе і журы гледачоў.

У праграме форуму заяўлены самыя разнастайныя спектаклі, незвычайныя па форме падачы, наватарскія і арыгінальныя. Сярод пастановак - тры пластычныя.

Міжнародны тэатральны форум праводзіцца з 2006 года. За гэты час ён стаў адным з самых значных і чаканых культурных падзей у Беларусі. За гады работы на форуме было паказана 75 спектакляў з дзевяці краін, якія паглядзелі больш за 27 тыс. гледачоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі