Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Ліп 2015

Міжнародны лагер "Бе-La-Русь" разгорнецца каля Кургана Дружбы ў Верхнядзвінскім раёне 23-26 ліпеня

21 ліпеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. XXIV Міжнародны маладзёжны лагер "Бе-La-Русь - 2015" разгорнецца каля Кургана Дружбы ў Верхнядзвінскім раёне 23-26 ліпеня. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар ЦК ГА "БРСМ", адзін з каардынатараў праекта Сяргей Клішэвіч, удзельнікамі лагера ў гэтым годзе стануць больш як 450 маладых людзей з трох краін, ветэраны маладзёжнага руху і ганаровыя госці.

Традыцыйна маладзёжныя актывісты з Беларусі, Расіі і Латвіі збіраюцца летам на гэтым памятным месцы, каб падзякаваць дзядам і прадзедам за мірнае жыццё, абмеркаваць планы супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый і клубаў па інтарэсах, разам павесяліцца і парадавацца. Кожны год адзін з бакоў выступае прымаючым, на гэты раз настала чарга Латвіі. Як гаспадары яны рыхтуюць свае сюрпрызы. Напрыклад, парадуюць усіх удзельнікаў open air канцэртам латвійскай групы The Twins Peek.

Увечары 23 ліпеня на паляне паблізу Кургана разгорнуцца палатачныя гарадкі, пасля вячэры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё лагера - з творчымі нумарамі фестывалю "Бе-La-Рускія світанкі" і танцавальна-забаўляльнай праграмай. А на наступны дзень падбадзёрыцца моладзі дапаможа ранішняя зарадка і цэлы спектр спартыўных спаборніцтваў: па футболе, валейболе, перацягванні каната.

Мітынг памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны ў год святкавання 70-годдзя Перамогі стане адным са знакавых мерапрыемстваў лагера. Юнакі і дзяўчаты таксама наведаюць музей баявой славы, ускладуць кветкі да манументаў камсамольцам Прошкаўскага падполля на тэрыторыі Беларусі, другому сакратару падпольнага райкама ВЛКСМ, Герою Савецкага Саюза партызанскай разведчыцы Марыі Пынто - на тэрыторыі Расіі. Традыцыйна ўдзельнікі лагера перададуць праз латвійскіх пагранічнікаў вянок для ўскладання да помніка Герою Савецкага Саюза Іманта Судмаліса.

Таксама маладых людзей, многія з якіх прыязджаюць у міжнародны лагер не першы раз, чакаюць цікавыя конкурсы: на лепшы бівуак, "Лепшая пара Бе-La-Русі", фотакрос.

Навацыяй гэтага года, якую прапанавалі латвійскія арганізатары, стануць творчыя майстэрні навічкоў лагера "Мы будуем свет!". Юнакі і дзяўчаты навучаць жадаючых вакальнаму майстэрству, паставяць групавы танец і тэатральную сцэнку, групавую гімнастычную кампазіцыю. Асноўная мэта - раскрыць і развіць таленты новых удзельнікаў праекта. Заключны паказ творчых майстэрань адбудзецца 25 ліпеня ўвечары, незадоўга да ўрачыстага закрыцця лагера. А 26-га ўсе ўдзельнікі збяруцца, каб падвесці вынікі, абмяняцца ўражаннямі і намеціць планы для новых сустрэч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі