Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Лют 2017

Міжнародны кангрэс да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання пройдзе ў Мінску ў верасні

Міжнародны кангрэс да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання пройдзе ў Мінску ў верасні2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны кангрэс "500 гадоў беларускага кнігадрукавання" пройдзе ў Мінску ў верасні. Аб гэтым паведаміў сёння міністр культуры Барыс Святлоў на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання гэтай памятнай даты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міжнародны кангрэс да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання пройдзе ў Мінску ў верасніПапярэднія даты правядзення кангрэсу - 14-16 верасня. Акрамя таго, у плане мерапрыемстваў на 2017 год - міжнародны выставачны праект "Францыск Скарына і яго эпоха", стварэнне дакументальнага фільма, прысвечанага першадрукару, з перакладам на замежныя мовы, для папулярызацыі беларускай гісторыі і культуры, а таксама рэалізацыя беларускага мастацка-адукацыйнага праекта "Спадчына Францыска Скарыны" пад эгідай ЮНЕСКА. Паводле слоў міністра культуры, ён прадугледжвае правядзенне арт-пленэраў у Беларусі, Літве, Італіі, Польшчы, Францыі і Чэхіі.

Міжнародны кангрэс да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання пройдзе ў Мінску ў верасніАсаблівая ўвага будзе ўдзелена мясцінам, якія звязаны з жыццём і дзейнасцю Францыска Скарыны. Сумесна з беларускай дыяспарай там будуць праводзіцца памятныя мерапрыемствы і выстаўкі.

Міжнародны кангрэс да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання пройдзе ў Мінску ў верасніУсяго ў плане па святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання каля 60 пунктаў, сёння на пасяджэнні аргкамітэта яны былі зацверджаны. Аднак плануецца, што ў бліжэйшы час план будзе дапоўнены шэрагам іншых прапаноў і ініцыятыў. У тым ліку да святкавання шырока далучацца беларускія рэгіёны. Як адзначыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч, да гэтага часу не ўсе з іх прадставілі свае плануемыя мерапрыемствы. Цяпер, напрыклад, можна гаварыць аб фестывалі "Кніжныя скарбы Беларусі", які рыхтуецца Гродзенскім аблвыканкамам, выстаўцы творчых работ студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа "Нараджэнне кнігі", правядзенні літаратурных гадзін, тэматычных вечароў, гісторыка-паэтычных падарожжаў, прысвечаных беларускаму кнігадрукаванню, якія рыхтуе Мінскі гарвыканкам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі