У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Кст 2014

Міжнародны Калядны конкурс вакалістаў упершыню пройдзе ў Мінску з 10 па 18 снежня

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны Калядны конкурс вакалістаў упершыню пройдзе ў Мінску з 10 па 18 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Пляцоўкай для дэманстрацыі талентаў стане адзін з грандыёзных культурных праектаў Вялікага тэатра - Мінскі міжнародны Калядны оперны форум.

Правядзеннем І Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь адкрывае новую старонку сваёй творчай біяграфіі. Гэта першы ў гісторыі Вялікага тэатра Беларусі вакальны конкурс, арганізатарам якога з'яўляецца тэатр.

Удзел у міжнародных вакальных конкурсах мае вялікае значэнне для далейшай кар'еры маладых артыстаў. Узбагачаючы выканальніцкі рэпертуар творамі сусветнай музычнай класікі, дэманструючы сваё вакальнае майстэрства прызнаным дзеячам у галіне опернага мастацтва, ацэньваючы свой уласны творчы ўзровень у параўнанні з іншымі артыстамі з розных краін, маладыя спевакі атрымліваюць бясцэнны прафесійны вопыт.

Гісторыя правядзення міжнародных вакальных конкурсаў сведчыць аб тым, што найбольшым аўтарытэтам карыстаюцца творчыя спаборніцтвы, якія праводзяцца на базе буйных культурных цэнтраў - тэатраў, філармоній, музычных фестываляў.

Прадастаўляючы магчымасць маладым спевакам падняцца на больш высокую прафесійную ступень, адкрываючы перад імі яркія творчыя перспектывы, Вялікі тэатр Беларусі імкнецца не проста знаходзіць новыя імёны ў оперным мастацтве, але і даваць ім шанц быць пачутымі самай шырокай аўдыторыяй - ад музыкантаў-прафесіяналаў да масавага гледача, які цэніць оперны жанр.

Невыпадкова конкурс пройдзе ў рамках аднаго з самых грандыёзных культурных праектаў тэатра - Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму, які традыцыйна з'яўляецца кульмінацыяй сталічнага тэатральнага сезона. У праграме форуму заўсёды толькі прэм'ерныя спектаклі тэатра, удзельнікамі форуму ў розныя гады станавіліся знакамітыя оперныя калектывы Расіі, Латвіі, Балгарыі, выдатныя салісты оперы, дырыжоры, рэжысёры, дырэктары оперных тэатраў блізкага і далёкага замежжа, рускія і замежныя імпрэсарыа.

Фінал І Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу стане часткай праграмы V, юбілейнага, Каляднага опернага форуму. Спіс зорных гасцей папоўняць імёны членаў аўтарытэтнага міжнароднага журы, у склад якога ўвойдуць выдатныя дзеячы ў галіне опернага мастацтва розных краін. Старшыня аргкамітэта Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў - генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка.

І Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў пройдзе ў тры туры, першыя два - у суправаджэнні фартэпіяна, а трэці ў суправаджэнні аркестра на асноўнай сцэне тэатра. Заключны канцэрт адбудзецца 18 снежня, у ім прымуць удзел усе лаўрэаты конкурсу.

Уладальнік Гран-пры конкурсу атрымае грашовы прыз у памеры 10 тыс. еўра, лаўрэат I прэміі будзе ўзнагароджаны сумай, эквівалентнай 7 тыс. еўра, лаўрэат II прэміі ўдастоіцца грашовага прыза 5 тыс. еўра, а лаўрэат III прэміі атрымае 3 тыс. еўра. Заахвочвальная прэмія журы складзе 1 тыс. еўра ў эквіваленце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску