У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Кст 2015

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі пройдзе ў Беларусі з 19 па 22 лістапада

22 кастрычніка, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. XXVIII Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC) пройдзе ў Беларусі з 19 па 22 лістапада. Аб гэтым паведаміла 21 кастрычніка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню фестывалю, намеснік генеральнага дырэктара па спецпраектах Цэнтра культуры "Віцебск" Марына Раманоўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На форуме плануецца прадставіць спектаклі вядучых танцавальных кампаній з Мексікі, Швейцарыі, Беларусі, Расіі, Швецыі, Польшчы, Італіі, Іспаніі і ЗША, сярод якіх чакаецца некалькі прэм'ер. У сувязі з гэтым генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Аляксандр Сідарэнка сказаў: "Арганізатары фестывалю зрабілі ўсё магчымае, каб прывезці з розных куткоў свету самае перадавое, самае цікавае. І публіка, якая прыйдзе на мерапрыемствы, пераканаецца ў тым, што фестываль сучаснай харэаграфіі сапраўды эксклюзіўны праект".

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Ларыса Аленская ў сваю чаргу падкрэсліла, што віцебскі харэаграфічны фестываль адметны тым, што ў яго ёсць некалькі важных складнікаў, што забяспечваюць яго даўгалецце. Ёсць ідэйны натхніцель і галоўная рухаючая сіла ў асобе Марыны Раманоўскай, ёць група падтрымкі - гледачы і СМІ і ёсць тыя, хто дапамагае вырашаць фінансавыя і арганізацыйныя пытанні, - Міністэрства культуры, Віцебскія аблвыканкам і гарвыканкам, Цэнтр культуры "Віцебск", партнёры фестывалю. "Агульнымі намаганнямі стараемся не зніжаць планку правядзення конкурсных мерапрыемстваў і канцэртных праграм. Спадзяёмся, і ў гэтым годзе ўсе задумы будуць ажыццёўлены", - сказала Ларыса Аленская.

Мерапрыемствы форуму пройдуць на дзвюх пляцоўках у Віцебску (канцэртная зала "Віцебск" і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа), а таксама ў Мінску на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета (19 лістапада).

Асноўнай падзеяй фестывалю стане беларускі конкурс сучаснай харэаграфіі. У гэтым годзе на адборачны тур падалі заяўкі больш як 20 кампаній з Мінска, Віцебска, Гомеля, Гродна і Магілёва. Конкурс пройдзе ў некалькі тураў, па выніках фіналу вызначацца тры пераможцы, якім будуць прысвоены званні лаўрэатаў, уручаны дыпломы і грашовыя прэміі. Будуць названы таксама ўладальнікі трох спецыяльных прэмій - "За сэнсавае напаўненне танца", "Пастскрыптум" і спецыяльная прэмія імя Яўгена Панфілава. Міжнароднае журы і экспертны савет узначаляць Раду Паклітару (мастацкі кіраўнік тэатра "Кіеў Мадэрн-Балет") і народны артыст Беларусі Юрый Траян.

У праграме фестывалю запланаваны практычныя і тэарэтычныя майстар-класы для танцоўшчыкаў і харэографаў, адкрытыя пасяджэнні міжнароднага журы, відэалекцыі, прэс-канферэнцыі, выстаўка жывапісу "Сузіранне прасторы" Віктара Шылко (віцебскі мастак-абстракцыяніст). Да 60-годдзя з дня нараджэння расійскага харэографа, танцоўшчыка, дзеяча культуры, стваральніка Пермскага тэатра "Балет Яўгена Панфілава" адбудзецца адкрыццё фотавыставак "Панфілаў+Балет+Балеты", публіка ўбачыць работы фотажурналіста Уладзіміра Лупаўскога (Масква), Ганны Майсяюк (Мінск), Ігара Гусакова (Віцебск).

Заснавальнікамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Віцебскія аблвыканкам і гарвыканкам, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, арганізатар - Цэнтр культуры "Віцебск". Тысячы артыстаў з некалькіх дзясяткаў краін свету выступілі на віцебскай сцэне за амаль 30-гадовую гісторыю фестывалю, які ўсе гэтыя гады садзейнічаў умацаванню іміджу Беларусі як сучаснай дзяржавы з высокімі мастацкімі традыцыямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс