Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Nov 2018

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі адкрываецца ў Віцебску

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі адкрываецца ў Віцебску

21 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. XXXI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC) адкрываецца сёння ў Віцебску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля цырымоніі ўрачыстага адкрыцця гледачы ўбачаць фестывальную версію спектакля без слоў "Калігула" Маскоўскага губернскага тэатра пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава. У гэты ж дзень у ложы А канцэртнай залы "Віцебск" швейцарскі праект Joshua Monten Company прадставіць танцавальны перформанс "Маленькая радасць". На працягу наступных дзён гледачоў чакаюць сустрэчы з пастаноўкамі з Беларусі, Расіі і Украіны. У ліку гасцей ужо знаёмыя і новыя для публікі творчыя калектывы: тэатр "Кіеў мадэрн-Балет" (Украіна), тэатр "Балет Яўгена Панфілава" і інш. Завяршальным спектаклем праграмы фестывалю стане работа "Уверцюры Расіні" калектыву Spellbound Contemporary Ballet (Італія). 20 лістапада ў рамках фестывалю яна дэманстравалася на сцэне Вялікага тэатра Беларусі, а 22 лістапада гэту пастаноўку змогуць убачыць гамяльчане.

Асноўнай падзеяй фестывалю стане міжнародны конкурс сучаснай харэаграфіі. У ліку іншых яркіх момантаў форуму - інтэрактыўныя лекцыі, тэарэтычныя майстар-класы, семінары, круглыя сталы, выставы жывапісу, скульптуры і фатаграфіі ад беларускіх і літоўскіх майстроў.

Арганізатарам фестывалю з'яўляецца Цэнтр культуры "Віцебск". Заснавальнікі - Віцебскі аблвыканкам, Міністэрства культуры, Віцебскі гарвыканкам, Вялікі тэатр Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі