Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Nov 2020

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску перанесены на 2021 год

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску перанесены на 2021 год
Фота з архiва

10 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC) у Віцебску перанесены на 2021 год. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу намеснік генеральнага дырэктара па спецыяльных праектах Цэнтра культуры "Віцебск" Марына Раманоўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым годзе форум павінен быў сабраць сваіх паклоннікаў на апошнім тыдні лістапада 33-і раз. "Рыхтавалася разнапланавая міжнародная праграма з удзелам вядомых балетаў з Італіі, Расіі, Францыі, Беларусі, Украіны, мноства мерапрыемстваў (аўтарскія майстар-класы, выстаўкі). Напэўна, спадабаўся б дасведчаным гладачам аўтэнтычны праект "Вечары беларускай сучаснай харэаграфіі", які прадугледжваў выступленні лаўрэатаў конкурсаў IFMC розных гадоў і іх новыя прэм'еры. На жаль, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй фестываль перанесены на наступны год", - канстатавала намеснік генеральнага дырэктара.

Марына Раманоўская адзначыла, што пачынаючы з верасня з пагаршэннем эпідабстаноўкі ў свеце разглядаліся розныя варыянты правядзення віцебскага танцавальнага форуму: у анлайн-рэжыме, толькі ў беларускім фармаце і інш. Па розных прычынах, у тым ліку з-за неадпаведнасці палажэнню IFMC, якое цяпер знаходзіцца ў стадыі дапрацоўкі, усе яны былі паступова адхілены. "Вельмі спадзяёмся, што ў 2021 годзе нам удасца правесці фестываль без страт", - дадала Марына Раманоўская.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі