Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Снж 2021

Міжнародны фестываль "Студзеньскія музычныя вечары" вернецца ў Брэст пасля перапынку

Міжнародны фестываль
Фота з архiва

7 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. XXXIV Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" пройдзе ў Брэсце 9-12 студзеня. Такая інфармацыя сёння прагучала падчас прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Студзеньскія музычныя вечары" - брэнд не толькі Брэста і вобласці, можна сказаць, і рэспублікі. Фестываль на гэты раз адбудзецца. Ён пройдзе з 9 па 12 студзеня. Традыцыйна суарганізатарамі выступаюць брэсцкія абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, закладзены бюджэт. Спадзяюся, пры стабільнай эпідэміялагічнай абстаноўцы запланаванае адбудзецца, фестываль пройдзе маштабна і слухач атрымае асалоду ад гэтых чатырох калядных дзён", - сказаў начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Панасюк.

Удзел папярэдне пацвердзілі музыканты з Беларусі, Расіі, Малдовы, Кітая, Балгарыі, Азербайджана і Турцыі. "Пры цяперашніх складанасцях горад і вобласць, Міністэрства культуры знайшлі магчымасць зрабіць усё, каб наш фестываль адбыўся. Гэта вялікая падзея, якую чакаюць брастаўчане і жыхары іншых рэгіёнаў. Зноў будзе гучаць глыбокая і высакародная музыка", - адзначыла мастацкі кіраўнік, галоўны рэжысёр фестывалю, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Лілія Батырава.

"Студзеньскія музычныя вечары" ўрачыста адкрыюцца 9 студзеня. На гэты дзень запланавана выступленне артыстаў Вялікага тэатра Беларусі. У наступны вечар сваёй творчасцю слухачоў парадуе Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І.Жыновіча, які ўзначальвае народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец. У Брэст калектыў мае намер прыехаць вялікім складам з праграмай "Навагодні кінафеерверк".

Чакаецца, што паклоннікі фестывалю ўбачаць і новых удзельнікаў фестывалю. Напрыклад, 11 студзеня выступіць расійскі гітарыст, кампазітар і дырыжор Дзмітрый Барадаеў. У гэты вечар можна будзе пачуць выкананне таленавітай скрыпачкі з Расіі Ганны Саўкінай. Брастаўчане чакаюць прыезду піяніста Саміра Мірзоева (Азербайджан - Турцыя). На сцэну павінны выйсці вакалістка з Кітая Чжу Гэлімэн і саліст Акадэміі маладых спевакоў Марыінскага тэатра Вадзім Кравец.

На закрыццё "Студзеньскіх музычных вечароў" запрошаны інтэрнацыянальны квартэт саксафаністаў. Запланавана выступленне кітайскай піяністкі Чжан Цзяінь, вакалістаў з Балгарыі Марыі Паўлавай і Іва Ёрданава. Акампаніраваць ім будзе сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра Сасноўскага.

"Праграма складзена цікава і разнастайна. Будзе гучаць шмат інструментаў", - дадала Лілія Батырава. Арганізатары звярнулі ўвагу, што ў праграме магчымы змяненні, дапаўненні і сюрпрызы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі