Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Кст 2019

Міжнародны бібліятэчны кангрэс збярэ ў Мінску каля 400 удзельнікаў з васьмі краін

Міжнародны бібліятэчны кангрэс збярэ ў Мінску каля 400 удзельнікаў з васьмі краін

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/.  VI Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры" пройдзе 16-17 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"У бягучым годзе кангрэс збярэ каля 400 дэлегатаў з васьмі краін свету: Азербайджана, Беларусі, Германіі, Казахстана, Кыргызстана, Польшчы, Расіі, Украіны, - адзначылі ў Нацбібліятэцы. - Сярод удзельнікаў вядучыя спецыялісты бібліятэк, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі".

Галоўная тэма форуму - "Паслугі і сэрвісы бібліятэк у сучаснай інфармацыйнай прасторы". Дэлегаты абмяркуюць ролю бібліятэк у інфармацыйнай інфраструктуры грамадства, тэхналогіі воблачных вылічэнняў, інавацыйныя падыходы да арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў і шмат іншага.

На палях кангрэса адбудуцца пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, пленарнае пасяджэнне, семінар "Узаемадзеянне царкоўнай і дзяржаўнай бібліятэчных сістэм", таксама будуць працаваць пяць секцый.

У час форуму прадставяць выстаўку "Паслугі і рэсурсы бібліятэк у электронным асяроддзі", творчы калектыў пад кіраўніцтвам Паўла Харланчука пакажа ўрывак з п'есы "Біблія князя Радзівіла", выступіць спявак, кампазітар, экс-удзельнік ВІА "Песняры" Аляксандр Віслаўскі.

Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі