У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Крс 2013

Міжнародная выстаўка "СМІ ў Беларусі" пройдзе сумесна з "ТІБО-2013" 23-26 красавіка

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XVII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" пройдзе сумесна з ХХ Міжнародным спецыялізаваным форумам па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2013" у Мінску 23-26 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары мерапрыемства.

У міжнароднай выстаўцы "СМІ ў Беларусі" штогод прымаюць удзел друкаваныя і электронныя сродкі масавай інфармацыі, інфармацыйныя агенцтвы і інтэрнэт-правайдары, распаўсюджвальнікі друкаванай прадукцыі і рэкламныя арганізацыі, выдавецтвы і друкарні. У 2012 годзе на медыяфоруме было больш за 40 экспанентаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Кітая, Кубы, Індыі, Турцыі. Удзельнікаў і гасцей выстаўкі традыцыйна чакае насычаная і цікавая праграма: прэзентацыі друкаваных выданняў, тэле- і радыёканалаў, інтэрнэт-сайтаў, майстар-класы, семінары і круглыя сталы.

На юбілейным "ТІБО-2013" плануецца падвесці некаторыя вынікі развіцця інфармацыйнай супольнасці ў Беларусі, выявіць праблемы і выпрацаваць прапановы па павышэнню эфектыўнасці расходавання бюджэтных сродкаў у галіне інфарматызацыі. Форум нацэлены таксама на папулярызацыю на беларускім рынку найноўшых тэхналагічных рашэнняў, садзейнічанне развіццю нацыянальнай інфармацыйнай індустрыі і прадпрымальніцтву ў IT-сферы, удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі IT-спецыялістаў.

Арганізатарамі XVII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі" і XX Міжнароднага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2013" выступаюць міністэрствы сувязі і інфарматызацыі, інфармацыі, ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі" і іншыя.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску