Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Врс 2016

Міжнародная канферэнцыя да 25-годдзя СНД пройдзе ў Мінску 28-29 верасня

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "25 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі, перспектывы" пройдзе ў Мінску 28-29 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

Мерапрыемства пачнецца з пленарнага пасяджэння ў будынку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, пасля чаго работа прадоўжыцца па некалькіх секцыях. Яны будуць прысвечаны наступным тэмам: эканамічнае ўзаемадзеянне і ўдасканаленне заканадаўчай базы краін Садружнасці (Інстытут эканомікі НАН); навука і інавацыйнае супрацоўніцтва (НАН), узаемадзеянне ў сферы культуры, турызму, спорту і маладзёжнай палітыкі (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт); узаемадзеянне ў сферы бяспекі, барацьбы са злачыннасцю і тэрарызмам (Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў).

У рабоце канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі краін інтэграцыйнага аб'яднання, органаў галіновага супрацоўніцтва СНД, навукова-адукацыйных устаноў - базавых арганізацый краін Садружнасці, нацыянальных акадэмій навук, міжнародных і грамадскіх арганізацый, рэгіянальных аб'яднанняў.

У дні канферэнцыі запланавана пасяджэнне кансультатыўнага савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук па пытаннях аховы інтэлектуальнай уласнасці і перадачы тэхналогій.

Як адзначылі ў прэс-службе, для эфектыўнага правядзення мерапрыемства ў Мінску створаны арганізацыйны камітэт, які ўзначальвае старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў. У склад арганізацыйнага камітэта ўвайшлі, у прыватнасці, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва і Выканкама СНД.

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам навукова-практычнай канферэнцыі да 25-годдзя СНД

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "25 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі, перспектывы". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння, калі свет увайшоў у паласу эканамічных і палітычных трансфармацый, нарастаючай дынамікі прагрэсу ў навуцы і змены тэхналагічных укладаў, Садружнасць выступае эфектыўнай пляцоўкай для дыялогу і вырашэння многіх міждзяржаўных праблем. У гэтых умовах магістральнымі шляхамі развіцця СНД становяцца ўзаемавыгаднае партнёрства, прамысловая кааперацыя і гуманітарнае супрацоўніцтва", - гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь, падзяляючы меркаванне аб неабходнасці далейшага ўдасканалення Садружнасці, цвёрда стаіць на пазіцыях захавання і ўмацавання гэтага інтэграцыйнага ўтварэння, а таксама больш поўнага выкарыстання яго стваральнага патэнцыялу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі