Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Ліп 2015

Музычны фестываль "ДнеПраРок" збярэ ў Чавускім раёне гасцей з Беларусі, Расіі і Украіны

8 ліпеня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Першы музычны фестываль "ДнеПраРок", які пройдзе 10-13 ліпеня ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці, збярэ гасцей з Беларусі, Расіі і Украіны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аргкамітэце мерапрыемства.

Паводле слоў субяседнікаў, Беларусь у гэтыя дні чакае адна з самых маштабных падзей у свеце рок-музыкі: беспрэцэдэнтны склад выканаўцаў, добразычлівая атмасфера, выдатны гук і святло. Сярод удзельнікаў групы: LOUNA, НАІВ, "Кукрыніксы" (Расія), "Браты Карамазавы" (Украіна), ACUTE (Беларусь), "ПІЛОТ" (Расія), FRAG (Беларусь), "Гратэск", "Аперацыя Пластылін" (Расія), "Рэанімацыя" (Украіна) і іншыя. Шматгадзінная музычная праграма будзе пачынацца днём і заканчвацца позна ноччу.

На адну сцэну са знакамітымі калектывамі выйдуць таксама і дзве маладыя беларускія групы, выбраныя галасаваннем на партале TUT.BY. У фармаце мерапрыемства таксама будзе праведзены конкурс сярод рок-дыджэяў. Яго пераможца стане афіцыйным дыджэем фестывалю. Пражыванне гасцей будзе арганізавана ў палатачным лагеры на тэрыторыі спартыўнай базы Магілёўскага вучылішча алімпійскага рэзерву на р. Рудзея. Таксама магчыма размяшчэнне ў гасцініцах горада Магілёва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі