Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Жнв 2013

Музей прыроды ў Бярэзінскім запаведніку ў кастрычніку адкрыюць пасля рэканструкцыі

5 жніўня, Мінск /Марыя Дзмітрыева - БЕЛТА/. Музей прыроды ў Бярэзінскім біясферным запаведніку ў кастрычніку адкрыюць пасля рэканструкцыі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік эколага-турыстычнага аддзела запаведніка Сяргей Мароз.

У час рэканструкцыі, якая пачалася ў сакавіку, у будынку музея быў зроблены капітальны рамонт, заменены абагравальнае, асвятляльнае абсталяванне і кандыцыянеры, у некаторых участках экспазіцыйных залаў - сценныя і аконныя канструкцыі. "Змяненні дадуць магчымасць зрабіць дэманстрацыю экспанатаў музея больш нагляднай, а знаходжанне ў будынку - больш камфортным", - дадаў прадстаўнік запаведніка.

Паводле слоў Сяргея Мароза, у Музеі прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка найбольш поўна паказана флора і фаўна Беларусі. Тут прадстаўлены разнастайныя тыпы беларускіх ландшафтаў, а таксама экспазіцыі, якія дэманструюць біягрупы жывёл і птушак. "У музеі сабрана самая вялікая ў Беларусі калекцыя розных відаў птушак - каля 150, многія з іх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі", - дадаў Сяргей Мароз.

Музей прыроды створаны ў 1983 годзе. Яго задача - знаёміць людзей з некранутай прыгажосцю і багаццем лясоў, вадаёмаў, расліннага і жывёльнага свету тэрыторыі Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі