Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Mar 2015

Музей МУС Беларусі адкрыў выставачны павільён міліцэйскай рэтратэхнікі

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Музеі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі сёння ўрачыста адкрыўся выставачны павільён міліцэйскай рэтратэхнікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Музей МУС Беларусі адкрыў выставачны павільён міліцэйскай рэтратэхнікіУ цырымоніі адкрыцця прыняў удзел міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч. "Сёння, напярэдадні Дня беларускай міліцыі, мы адкрываем павільён Музея МУС, дзе прадстаўлены рэтрааўтамабілі. За кожным з іх - цэлая эпоха работы нашага ведамства. Гэтыя працаўнікі, гэтак жа як і супрацоўнікі мінулых пакаленняў, выканалі сур'ёзны аб'ём работы і сёння заслужана займаюць месца ў музеі як экспанаты. Сённяшняе мерапрыемства арганізавана для таго, каб захоўваць традыцыі. Трэба, каб усе ведалі сваю гісторыю. Без гісторыі няма будучыні - гэта агульнавядома", - адзначыў міністр.

Музей МУС Беларусі адкрыў выставачны павільён міліцэйскай рэтратэхнікіЭкспазіцыя складаецца з шасці мадэлей, якія адыгралі найбольш значную ролю ў гісторыі айчыннай міліцыі. Самы ўзроставы ўдзельнік - ГАЗ-67Б, які паступіў на ўзбраенне аператыўных падраздзяленняў органаў НКУД і МДБ СССР у 1944 годзе. Кампактны "Масквіч-401" служыў асноўным аўтатранспартам для сілавікоў на працягу некалькіх пасляваенных дзесяцігоддзяў. На змену яму прыйшла "Волга" ГАЗ-21Р. Яе замянілі "Жыгулі", у прыватнасці ВАЗ-2106, прадстаўлены на выстаўцы. Яшчэ дзве экспануемыя мадэлі, УАЗ-452 і УАЗ-469Б, да гэтага часу знаходзяцца на службе ведамства.

Музей МУС Беларусі адкрыў выставачны павільён міліцэйскай рэтратэхнікіУсе экспанаты на хаду. Плануецца, што ў далейшым яны будуць выкарыстоўвацца пры правядзенні розных мерапрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі