У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Ліп 2016

Музей гісторыі ВАВ прэзентаваў мабільную экспазіцыю аб вызваленні Беларусі

Музей гісторыі ВАВ прэзентаваў мабільную экспазіцыю аб вызваленні Беларусі3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску адкрыўся праект "Мабільная экспазіцыя "Вызваленне Беларусі. Верасень 1943 г. - ліпень 1944 г.", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект рэалізаваны сумесна з пасольствам Кітая ў Беларусі. Галоўная яго мэта - зрабіць музей больш даступным для наведвальнікаў з аддаленых куткоў Беларусі.

Пляцоўкай для стварэння мабільнай экспазіцыі стала прастора перасовачнага паўпрычэпа плошчай 30 кв.м.

Экспазіцыя складаецца з чатырох раздзелаў. Першы і другі прысвечаны пачатковаму этапу вызвалення рэспублікі і Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі "Баграціён".

Трэці раздзел расказвае аб адной з асаблівасцей аперацыі "Баграціён" - узаемадзеянні часцей і злучэнняў Чырвонай Арміі з партызанскімі фарміраваннямі.

Партызанскі парад, які адбыўся 16 ліпеня ў вызваленым Мінску, стаў тэмай чацвёртага раздзела.

Прадстаўлены фотадакументальны матэрыял з фондаў музея дапоўнены картамі, плакатамі, газетамі, лістоўкамі, асабістымі рэчамі ўдзельнікаў вызвалення Беларусі.

Мабільная экспазіцыя "Вызваленне Беларусі. Верасень 1943 г. - ліпень 1944 г."

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс