Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Лют 2021

Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 19 лютага на вечар роднай мовы

Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 19 лютага на вечар роднай мовы
Фота Музея гісторыі беларускай літаратуры

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літаратурна-музычнае мерапрыемства "Родная мова ў марах, у песнях, у снах...", прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, пройдзе 19 лютага ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Сёння ў свеце налічваецца больш за 6 тыс. моў. Палавіна з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта для іх захавання, садзейнічання ў выкарыстанні ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА быў аб'яўлены Міжнародны дзень роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага.

"Гэты дзень прымушае яшчэ раз задумацца аб лёсе і будучыні мовы, якую мы завём "матчынай мовай", яна жывая, пакуль на ёй размаўляюць. Паводле даных перапісу насельніцтва, беларускую мову лічаць роднай 5 млн 58 тыс. жыхароў нашай краіны. Гэта значыць большасць грамадзян Беларусі", - адзначылі ў музеі.

Сёння гонар і абавязак кожнага з нас - шанаваць родную мову, абараняць яе. "У першых радах абаронцаў нацыянальнага скарбу заўсёды ідуць пісьменнікі, якія звяртаюцца да нас, беларусаў, каб мы не цураліся роднай мовы, сілай мастацкага выказвання паказваюць нам і ўсяму свету багацце і прыгажосць беларускай мовы, яе чысціню, выразнасць і мілагучнасць", - падкрэслілі арганізатары.

У час мерапрыемства "Родная мова ў марах, у песнях, у снах..." прагучаць вершы беларускіх паэтаў і народныя песні ў выкананні студэнцкіх творчых калектываў мінскіх навучальных устаноў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі