Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Снж 2016

"Музей ёлачных цацак" запрашае гасцей з 10 снежня па 31 студзеня

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагодняя выстаўка "Музей ёлачных цацак" запрашае гасцей з 10 снежня па 31 студзеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі "Дом-музей І з'езда РСДРП".

Гэты праект выклікаў вялікую цікавасць гледачоў у мінулым годзе, яго наведалі больш як 30 тыс. чалавек.

На выстаўцы кожнае дзіця зможа трапіць у казку, а дарослы - вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Экспазіцыя пабудавана па прынцыпе чарадзейнага лабірынта, у якім прадстаўлена гісторыя вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён.

На выстаўцы "Музей ёлачных цацак" будуць прадстаўлены цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі, Афрыкі, аналагаў некаторых з іх няма ні ў адным еўрапейскім музеі. У экспазіцыі - дакладная копія цацкі, падоранай Папе Рымскаму Іаану Паўлу ІІ, і занесенай у Кнігу рэкордаў Гінеса, вялізны шкляны шар з Венскага балю і многае іншае. Тут жа цацкі з Перу - незвычайныя экспанаты ад індзейцаў далёкай Амазонкі, зробленыя з раслін дажджавога лесу, упрыгожанні з керамікі жыхароў Лімы, унікальная калекцыя цацак з Паўночнай Карэі, ёлачныя цацкі з Індыі, краіны, дзе спляценне рэлігій і культаў прасякнута жаданнем святкаваць Новы год па-еўрапейску.

Для тых, хто любіць выяўленчае мастацтва, - копіі карцін Марка Шагала, Івана Шышкіна, Сальвадора Далі, Пабла Пікаса, Віктара Васняцова, Івана Айвазоўскага, Леанарда да Вінчы, адлюстраваныя на шкляных шарах.

Таксама можна будзе паглядзець мініяцюрны калядны гарадок.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі