Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Oct 2017

Музей "Бярэсце" пачынае работу пасля завяршэння першай чаргі капрамонту

24 кастрычніка, Брэст /Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА/. Археалагічны музей "Бярэсце" з 24 кастрычніка аднаўляе сваю работу пасля завяршэння першай чаргі капітальнага рамонту, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар абласнога краязнаўчага музея, філіялам якога з'яўляецца "Бярэсце", Аляксей Міцюкоў.

Рамонтныя работы вяліся на аб'екце з чэрвеня па кастрычнік. У прыватнасці, шкляныя вітражы фасадаў былі заменены на аднакамерныя шклопакеты. Таксама мадэрнізаваны поручні вакол археалагічнага раскопу, падрыхтаваны залы для далейшай рээкспазіцыі. На правядзенне першага этапу мадэрнізацыі археалагічнага музея асвоена больш за Br600 тыс. Сродкі выдзелены з абласнога бюджэту. З адкрыццём музея наведвальнікі змогуць паглядзець раскоп XIII стагоддзя, выстаўкі, а таксама часовую экспазіцыю, у якой прадстаўлены археалагічныя рарытэты і рэканструкцыю жылля берасцяніна.

У 2018-2019 гадах плануецца правесці другую чаргу капітальнага рамонту. Асноўную ўвагу спецыялісты ўдзеляць сістэме вентыляцыі. Паралельна з будаўніцтвам будзе стварацца новая экспазіцыя "Бярэсця". "Яе мастацкі праект ужо гатовы. Рэалізацыю праекта плануем пачаць у наступным годзе. Прадугледжваецца закупка сучаснага абсталявання, сістэмы падсветкі, будуць і навінкі", - адзначыў Аляксей Міцюкоў.

Абнаўленне археалагічнага музея вядзецца ў адпаведнасці з Распараджэннем Прэзідэнта "Аб падрыхтоўцы да святкавання 1000-годдзя г. Брэста". Мадэрнізацыя завершыцца ў 2019 годзе, калі абласны цэнтр будзе адзначаць свой юбілей.

"Бярэсце" з'яўляецца ўнікальным музеем, аналагаў якому няма ў Еўропе. Ён адкрыўся ў сакавіку 1982 года на Шпітальным востраве Брэсцкай крэпасці на месцы дзядзінца старажытнага горада Бярэсця. З 1969 па 1981 год на гэтай тэрыторыі праводзіліся раскопкі. Вучоныя пад кіраўніцтвам прафесара Пятра Лысенкі знайшлі драўляныя пабудовы XI-XIII стагоддзяў. Адна з іх захавалася на 12 вянцоў, што з'яўляецца вялікай рэдкасцю для раскопаў старажытных гарадоў. Археалагічная калекцыя музея налічвае каля 40 тыс. прадметаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі