У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Снж 2016

Музей архітэктурных мініяцюр беларускіх славутасцей адкрыецца ў Мінску 24 снежня

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Музей архітэктурных мініяцюр адкрыецца ў Мінску 24 снежня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў музеі.

Экспазіцыя музея архітэктурных мініяцюр беларускіх славутасцей "Краіна міні" ўключае 15 макетаў, яшчэ тры з'явяцца да канца студзеня будучага года, а ў далейшым плануецца пашырыць калекцыю да 70 экспанатаў.

У музеі можна ўбачыць макеты вядомых замкаў - Нясвіжскага, Лідскага і Косаўскага, а таксама Жыровіцкага манастыра, Троіцкага прадмесця, палаца Румянцавых-Паскевічаў, ландшафтаў Белавежскай пушчы, дыярамы Брэсцкай крэпасці і інш.

Кожны макет - гэта адноўленая дакладная копія славутасці і наваколля. Акрамя гэтага, на макетах адлюстраваны гістарычныя сцэны. Госці музея змогуць стаць актыўнымі ўдзельнікамі экскурсіі па экспазіцыі, паколькі кожны макет інтэрактыўны. "У прыватнасці, госці змогуць убачыць "Краіну міні" ў рэжыме "дзень-ноч". Калі будзе гаснуць верхняе святло, у вокнах замкаў і палацаў запаляцца агні", - расказаў аўтар праекта Яўген Данілік.

У музеі ёсць фотазона, аформленая ў нацыянальных матывах, міні-кафэ і зона адпачынку, сувенірная крама, дзіцячая студыя і лекцыйная зона. Плануецца праводзіць тэматычныя семінары, канферэнцыі і майстар-класы, у тым ліку па вырабе мініяцюрных макетаў.

Музей архітэктурных мініяцюр беларускіх славутасцей "Краіна міні" размясціўся ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс