Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Oct 2020

Музей і візіт-цэнтр з'явяцца ў Гальшанскім замку

Музей і візіт-цэнтр з'явяцца ў Гальшанскім замку
Фота з архiва

22 кастрычніка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Гальшанскім замку з'явіцца візіт-цэнтр і музей, а ў Крэўскім адновяць паўночна-ўсходнюю сцяну і галоўны ўваход. Работы на знакавых турыстычных і гістарычных аб'ектах вядуцца ў тым ліку за кошт сродкаў фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Цяпер у Гальшанскім замку вядзецца музеефікацыя: закупляецца абсталяванне, элементы экспазіцыі.

"У паўночнай вежы замка будзе размешчана "халодная" музейная экспазіцыя, якая раскажа пра знакамітыя беларускія дынастыі Гальшанскіх, Сапегаў і азнаёміць з гісторыяй аднаго з унікальных аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі. Таксама будуць прадстаўлены археалагічныя знаходкі, знойдзеныя на тэрыторыі замка", - расказалі ва ўпраўленні. У гэтым годзе плануецца завяршыць будаўніцтва візіт-цэнтра, у якім размесцяцца каса, сувенірны магазін, адміністрацыйныя і санітарныя памяшканні.

З 2017 года ў замку была адрэстаўрыравана паўночная вежа, уладкаваны лесвіцы і аглядныя пляцоўкі, закансерваваны сумежныя фрагменты карпусоў замка, адноўлены калоны і аркі сутарэння і былой параднай залы. У гэтым годзе работы прадоўжыліся ўжо ўнутры вежы, завершана добраўпарадкаванне часткі прызамкавай тэрыторыі з аўтамабільнай стаянкай, а таксама мантаж знадворнага асвятлення, падсветкі і відэанагляду. У 2020 годзе на аднаўленне замка было накіравана амаль Br500 тыс. з фонду Прэзідэнта, яшчэ каля 300 тыс. былі выдзелены па дзяржпраграме "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады.

Прадаўжаецца рэстаўрацыя і Крэўскага замка. Цяпер ідуць работы па пятым пускавым комплексе. Яго праект прадугледжвае аднаўленне паўночна-ўсходняй сцяны працягласцю 51 м і ўпарадкаванне аркі галоўнага ўвахода ў замак, дзе з'явяцца вароты. Таксама прадугледжана аднаўленне і кансервацыя прылеглай да Княжацкай вежы часткі сцяны, што ў перспектыве дасць магчымасць аднавіць і баявую галерэю. На гэтыя мэты накіравана каля Br1 млн з фонду Прэзідэнта і каля Br250 тыс. па дзяржпраграме "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі