Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Nov 2015

Мультымедыйная выстаўка "Ван Гог. Ажыўшыя палотны" адкрылася ў Мінску

Мультымедыйная выстаўка "Ван Гог. Ажыўшыя палотны" адкрылася ў Мінску13 лістапада, Мінск /Яўген Сакалоўскі - БЕЛТА/. У Мінску адкрылася мультымедыйная выстаўка "Ван Гог. Ажыўшыя палотны", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У аснове выстаўкі каля 400 работ, якія максімальна адлюстроўваюць настрой мастака, атмасферу быту. Такім чынам праз палотны можна прасачыць усё яго жыццё як творчае, так і асабістае. Унікальны музычны рад, у які ўваходзяць творы Чайкоўскага, Рахманінава, Дэбюсі "ўзмацняюць" розныя настроі мастака ў перыяды яго жыцця. Трэба адзначыць, што перад мультымедыйнай прэзентацыяй, гледачы змогуць азнаёміцца з інфармацыйнымі стэндамі, на якіх расказваецца аб біяграфіі мастака, а таксама наглядна паказаны мастацкія прыёмы, іх сэнс. Таксама на экранах будуць цытаты з пісьмаў мастака свайму брату Тэа, якія і ляглі ў аснову стварэння праекта, дзе ён выліваў душу, дзяліўся самымі патаемнымі перажываннямі. Можна сказаць, што гэтыя пісьмы - альтэрнатыўны погляд на гісторыю творчасці мастака.

Мультымедыйная выстаўка "Ван Гог. Ажыўшыя палотны" адкрылася ў Мінску"На жаль, не кожнае палатно можна перавесці ў лічбавы фармат, і не кожны ўладальнік дазваляе гэта зрабіць, таму паказана не ўся калекцыя нідэрландскага мастака", - растлумачылі арганізатары.

Плюс мультымедыйнай выстаўкі ў тым, што такім чынам захоўваюцца шэдэўры на доўгія гады, і іх можна разгледзець у дэталях, якія часам немагчыма ўбачыць. Канцэпцыя пабудавана ў такім ключы, каб глядач поўнасцю акунуўся ў перыяды яго творчасці, думкі і зразумеў прыроду яго карцін і эмоцыі, якія ён адчуваў у розныя перыяды свайго жыцця. Гэта выстаўка ўваходзіць у цыкл акцый, што праходзяць па ўсім свеце і прысвечаны 125-годдзю з дня смерці Вінцэнта Ван Гога.

Мультымедыйная выстаўка "Ван Гог. Ажыўшыя палотны" адкрылася ў МінскуПры гэтым у час экспазіцыі будуць праводзіцца майстар-класы, а таксама будзе працаваць творчая майстэрня. У ёй усім жадаючым прафесіяналы будуць паказваць асновы тэхнікі, спецыфікі Ван Гога. Майстар-класы будуць мець некалькі тыпаў, у тым ліку мастацкія, дзе будзе вывучацца гісторыя мастацтва, непасрэдна выяўленчае мастацтва. "Мы стараемся не толькі арганізаваць выстаўку, але і даць чалавеку далучыцца да жывапісу, развіць сваю любоў да мастацтва ў іншыя мяжы", - падкрэслілі арганізатары.

Мультымедыйная выстаўка "Ван Гог. Ажыўшыя палотны" адкрылася ў Мінску"Мы хочам зрабіць мастацтва даступным кожнаму. Для дашкольнікаў і інвалідаў наведванне выстаўкі бясплатнае, для студэнтаў і пенсіянераў - скідкі", - адзначылі арганізатары.

У Мінску экспазіцыю "Ван Гог. Ажыўшыя палотны" можна будзе ўбачыць да 13 снежня ў выставачнай прасторы "ЦЭХ".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі