Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Oct 2016

Мультфільмы з 34 краін прымуць удзел у конкурснай праграме "Анімаёўкі"

19 кастрычніка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Мультфільмы з 34 краін прымуць удзел у конкурснай праграме міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2016", які пройдзе ў Магілёве 27-30 кастрычніка. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аргкамітэце фестывалю.

Экспертная камісія фестывалю адабрала для ўдзелу ў конкурснай праграме 103 анімацыйныя фільмы. Упершыню для ўдзелу ў конкурсе заяўлены прадстаўнікі Венесуэлы, Кіпра, Македоніі, Фінляндыі, Харватыі. Гэта работы ў самых розных жанрах, тэхніках і на розныя тэмы - ад забаўных прыгод і іскрамётнага гумару да роздумаў аб сэнсе жыцця, тэмы вайны і міру. Беларусь у конкурсе будзе прадстаўлена некалькімі анімацыйнымі фільмамі кінастудыі "Беларусьфільм".

Усе фільмы будуць прагледжаны прадстаўнічым міжнародным журы, якое ўзначаліць заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Леанід Носыраў. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і прызам "Вялікі хрустальны аловак" па 6 намінацыях: "Лепшы фільм фестывалю" (Гран-пры), "Лепшы фільм для дзяцей", "Лепшы эксперыментальны фільм", "Лепшае мастацкае рашэнне", "Лепшы дэбют" і "Майстру".

Таксама пройдуць конкурсы для дзяцей. Па выніках конкурсу дзіцячай анімацыйнай творчасці пераможцам уручаць дыпломы і прыз "Малы хрустальны аловак", пераможцаў конкурсу дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці чакаюць дыпломы і каштоўныя падарункі.

Усяго ў гэтым годзе на анімацыйным форуме будзе прадстаўлены 381 фільм з 45 краін. У праграме фестывалю паказы фільмаў для дзяцей і дарослых. Магіляўчане, якія цікавяцца анімацыяй, змогуць прыняць удзел у майстар-класах. Запланаваны таксама творчыя сустрэчы, тэматычныя мерапрыемствы, прэзентацыі і выставы. Напрыклад, у Магілёве і Бабруйску пройдзе творчая сустрэча з таленавітым спеваком, акцёрам дубляжу Валерыем Панковым.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі