Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Jun 2020

Мультфільм "Лагодны воўк" адабраны ў праграму анімацыйнага фестывалю ў Японіі

Мультфільм
Фота "Беларусьфільма

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анімацыйны фільм "Лагодны воўк" кінастудыі "Беларусьфільм" (рэжысёр Наталля Дарвіна) увайшоў у конкурсную праграму Міжнароднага фестывалю анімацыйнага кіно ў Хірасіме (Японія). Мерапрыемства пройдзе 20-24 жніўня, паведамілі БЕЛТА на кінастудыі.

"Мультфільм пабудаваны па матывах казкі беларускага аўтара Алены Масла. У цэнтры апавядання - гісторыя галоднага ваўка, які мае добрае сэрца і есць толькі траву, мёд і п'е гарбату. Але аднойчы зімой голад стаў невыносным і воўк упершыню вырашыў украсці барана", - расказалі на кінастудыі.

Для ўдзелу ў кінафестывалі было пададзена больш за 2 тыс. заявак з усяго свету. У асноўную конкурсную праграму журы адабрала ўсяго 59 работ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі