Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Снж 2016

Мітынг "Паклонімся Максіму" адбыўся каля помніка Багдановічу ў Мінску

9 снежня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Мітынг "Паклонімся Максіму" адбыўся каля помніка Багдановічу ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікі мітынгу запалілі лампады ў памяць пра беларускага паэта і ўсклалі кветкі да яго помніка. Першай да манумента была ўскладзена карзіна з кветкамі ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Сярод удзельнікаў мітынгу - намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі, міністр культуры Барыс Святлоў.

Сёння ў Мінску з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча праходзяць маштабныя памятныя мерапрыемствы. Раніцай у крыпце Храма-помніка Усіх Святых у беларускай сталіцы адбылася ўрачыстая цырымонія "Вяртанне", у час якой тут заклалі капсулу з зямлёй з магілы паэта ў Ялце. Акрамя таго, адбылася літыя, асвячэнне зямлі і закладка капсулы ў нішу крыпты храма. У Белай зале адбылося мемарыяльнае літаратурнае чытанне.

Да юбілею Багдановіча ў Мінску рэканструявалі Літаратурны музей яго імя. Сёння тут урачыста адкрылася экспазіцыя, якая расказвае аб жыццёвым і творчым шляху паэта. Каля помніка Максіму Багдановічу прайшла літаратурная акцыя "Расцём разам з Максімам". Вершы паэта гучалі ў выкананні чытальнікаў рознага ўзросту, што сімвалізуе пераемнасць пакаленняў і актуальнасць яго паэзіі.

Мерапрыемствы з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча прайшлі таксама ў рэгіёнах Беларусі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі