27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) зацвердзіў паўнацэннае аднаўленне членства Паралімпійскага камітэта Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МПК.
На Генеральнай асамблеі арганізацыі, якая праходзіць у Сеуле, дэлегаты ў першым туры галасавання не падтрымалі прапанову аб поўным прыпыненні членства Паралімпійскага камітэта Беларусі - супраць выступілі 111 чалавек са 176. У другім туры большасць членаў МПК таксама прагаласавала супраць частковага адхілення нашай арганізацыі (103 са 176). Такім чынам, Паралімпійскі камітэт Беларусі быў поўнасцю адноўлены ў правах.
Раней такое ж рашэнне было прынята ў адносінах да Паралімпійскага камітэта Расіі. Членствы абедзвюх краін у МПК былі часткова прыпынены ў 2023 годзе.