Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Лют 2022

Моманты жыцця сям'і Мікалая ІІ адлюструе экспазіцыя НББ

Моманты жыцця сям'і Мікалая ІІ адлюструе экспазіцыя НББ

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрыццё экспазіцыі "Венцаносная Сям'я. Шлях Любові" адбудзецца 4 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле сувязей з грамадскасцю.

Выставачны праект расказвае аб жыцці, служэнні і духоўным шляху апошняга рускага імператара Мікалая II і яго сям'і - імператрыцы Аляксандры, цэсарэвіча Аляксея, вялікіх князёвен Вольгі, Таццяны, Марыі і Настассі.

Публіка зможа ўбачыць больш за 200 экспанатаў. "Шматлікія фатаграфіі і рэпрадукцыі карцін, жыццяпісы сям'і Раманавых, дзённікавыя запісы, дакументы, сведчанні відавочцаў даюць магчымасць пагартаць старонкі жыцця венцаноснай сям'і. На чорна-белых здымках паказаны розныя моманты іх жыцця, пачынаючы з дзіцячых гадоў цэсарэвіча Мікалая і заканчваючы апошнімі днямі. Большасць кадраў вельмі асабістыя, дамашнія і прасякнуты любоўю паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі. Адлюстроўваюць фатаграфіі і шчырую адказнасць у адносінах да сваіх абавязкаў, глыбокае прытрымліванне хрысціянскіх канонаў", - адзначылі арганізатары.

Матэрыялы прадастаўлены Расійскім гістарычным таварыствам, фондам "Гісторыя Айчыны" і Дзяржаўным архівам Расійскай Федэрацыі.

Экспазіцыя прадстаўлена па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі і даступна да азнаямлення да 5 красавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі