Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Жнв 2017

Модны паказ адзення з беларускага лёну прайшоў на Краснай плошчы ў Маскве

30 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Модны паказ адзення з беларускага лёну прайшоў на Краснай плошчы ў Маскве. Дэфіле адбылося ў час фестывалю "Спаская вежа", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Калекцыя адзення была прадстаўлена расійскім прадпрыемствам "Таржокскія залаташвачкі". Яна выканана з беларускага лёну і ўпрыгожана ўнікальнай традыцыйнай вышыўкай. Пастаўшчыком лёну для фабрыкі на працягу 5 гадоў з'яўляецца Аршанскі льнокамбінат.

Для стварэння модных вобразаў залаташвачкі выкарыстоўваюць усе тыпы тканін з беларускага лёну. Пасля мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната асартымент пастаянна пашыраецца. Толькі тканіны з Беларусі, паводле слоў старшыні савета дырэктараў фабрыкі Алега Іванова, такой мяккасці, што на іх добра і роўна можа класціся ручная вышыўка залатымі і сярэбранымі ніткамі. "Мы перапрабавалі шмат матэрыялаў і спынілся на беларускіх, - паведаміў кіраўнік расійскага прадпрыемства. - У Расіі ім няма аналагаў. Што датычыцца перапрацоўкі лёну, яго фарбавання, то беларускія тканіны падыходзяць нам па многіх крытэрыях".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі