Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Жнв 2012

Міністэрства замежных спраў прадставіла новую версію роліка "Беларусь: адзін дзень з жыцця"

Міністэрства замежных спраў абнавіла прэзентацыйны краінавы ролік «Беларусь: адзін дзень з жыцця». Відэафільм з'яўляецца перапрацаванай і дапоўненай версіяй матэрыялу, прадстаўленага ў канцы снежня 2011 года.

Відэапрэзентацыя прадстаўляе гледачу невялікія замалёўкі з жыцця сучаснай Беларусі. Сюжэт пачынаецца з досвітку на маляўнічым беларускім возеры, дэманструе будні краіны, розныя аспекты паўсядзённага жыцця. Асаблівы акцэнт робіцца на выдатныя мясціны і прыродныя пейзажы. Відэарад суправаджаецца арыгінальнай музычнай кампазіцыяй беларускага аўтара.

Першая версія фільма мела вялікую папулярнасць. Аб гэтым сведчаць дзясяткі тысяч праглядаў і рэгулярныя запыты розных дзяржаўных органаў, дзелавых асацыяцый, асобных прадпрыемстваў з просьбай дазволіць дэманстрацыю відэапрэзентацыі ў час іх уласных мерапрыемстваў з удзелам замежных партнёраў, міжнародных выставак.

Ролік цікавы і беларускай аўдыторыі. У час ўрачыстых і святочных мерапрыемстваў у Мінску, прысвечаных Дню Рэспублікі, ролік дэманстраваўся на дзвюх гарадскіх пляцоўках.
Пры падрыхтоўцы другой версіі фільма былі ўлічаны меркаванні і прапановы беларускай і замежнай аўдыторыі, выказаныя пасля прагляду першага роліка.

Адным з галоўных адрозненняў стала ўключэнне ў відэарад цэйтрафернай здымкі кадраў, зробленых у традыцыйнай тэхніцы. У гэтых эпізодах знялася Міс Беларусі 2012 Юлія Скалковіч, якая 18 жніўня 2012 прыняла ўдзел у конкурсе Міс Свету ў Кітаі.

Відэаролік даступны для прагляду на сайце Міністэрства замежных спраў, а таксама на канале МЗС у службе Youtube.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі