Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Сак 2020

Міністэрства аховы здароўя пацвярджае яшчэ два выпадкі заражэння каранавірусам у Беларусі

Міністэрства аховы здароўя пацвярджае яшчэ два выпадкі заражэння каранавірусам у Беларусі
Фота з архiва

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зафіксаваны яшчэ два станоўчыя тэсты на COVID-19 - у жыхароў Гомеля і Мінска. Гэту інфармацыю Міністэрства аховы здароўя размясціла на сваім афіцыйным Telegram-канале, паведамляе БЕЛТА.

Пры лабараторным кантролі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у беларуса, які вярнуўся з Партугаліі, быў узяты аналіз і атрыманы станоўчы тэст на РНК каранавіруса COVID-19, гаворыцца ў паведамленні.

РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі праводзіць паглыблены паўторны лабараторны кантроль аналізаў гэтага грамадзяніна. Пацыент шпіталізаваны ў Гомельскую абласную інфекцыйную клінічную бальніцу. На гэты момант стан яго здавальняючы. Шпіталізуюцца таксама пацыенты першага ўзроўню (грамадзяне, якія прыехалі разам з ім з-за мяжы, а таксама тыя, хто быў побач з ім у самалёце). Улічваючы, што тэст праведзены пры ўездзе ў краіну, пагроза далейшага распаўсюджвання ацэньваецца як мінімальная.

Удакладняльная дыягностыка праводзіцца і ў аднаго з пацыентаў у Мінску, які прыбыў з Германіі і пры праходжанні граніцы скрыў факт знаходжання ў Паўночнай Італіі.

Такім чынам, на бягучы момант агульная колькасць пацверджаных выпадкаў у нашай краіне - 11. Усе пацыенты з дыягназам COVID-19 знаходзяцца на сёння ва ўстановах аховы здароўя. Трое з іх рыхтуюцца да выпіскі. Ва ўсіх пацыентаў стан здавальняючы, тэмпературы і іншых клінічных праяўленняў хваробы няма.

Як паведамлялася раней, наяўнасць РНК каранавіруса пацвердзілася ў трох пацыентаў з кантактаў першага ўзроўню, у якіх у выхадныя прыйшлі станоўчыя тэсты. Прэвентыўная ізаляцыя гэтых людзей і медыцынскае суправаджэнне далі магчымасць не дапусціць далейшага развіцця хваробы і распаўсюджвання захворвання.

Між тым тры чалавекі ў Беларусі прызнаны ўжо вылечанымі ад каранавіруснай інфекцыі. У студэнта з Ірана атрыманы трэці адмоўны вынік тэста. У двух пацыентаў, з якімі ён блізка кантактаваў, таксама атрыманы адмоўныя вынікі.

Міністэрства аховы здароўя настойліва просіць усіх грамадзян, якія вяртаюцца ў краіну, інфармаваць спецыялістаў, якія працуюць у зонах пагранічнага кантролю, аб сваім знаходжанні ў эпідэмічна нестабільных раёнах. І заклікае пасля любой замежнай паездкі, па магчымасці, першыя 14 дзён абмежаваць колькасць кантактаў. У выпадку з'яўлення рэспіраторнай інфекцыі - выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу, пры гэтым па тэлефоне абавязкова трэба сказаць, якія краіны наведваліся.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі